Весь Бобруйск |
#181
|
|||
|
|||
Беларускія габрэі – гэта супэрзоркі заходняе цывілізацыі. Норбэрт Вінэр, заснавальнік кібэрнэтыкі – зь сям’і беларускіх эмігрантаў. Давід Сарноў, кіраўнік Радыёкарпарацыі ЗША, дарадца Эйзэнхаўэра і патрыярх сучаснае мэдыя-індустрыі – зь Меншчыны. Ізя Бейлін, ён жа Ірвінг Берлін, аўтар “God Bless to America”, музыкі для 19 мюзіклаў, 18 кінафільмаў і 282-х найпапулярнейшых гітоў ЗША – з Магілёва. Ляўрэат нобэлеўскае прэміі Аарон Клуг – зэльвенскі. Давід Мэр-Сухаўлянскі – заснавальнік Лас-Вегасу, "самая загадкавая постаць амэрыканскае мафіі", што ніводнага разу не трапляўся ў турму і стаў прататыпам для Майкла Карлеонэ з "Хроснага бацькі" Марыё К'еза – гарадзенскі. Легенды Галівуду Кірк Дуглас з сынам Майклам Дугласам – магілёўскія!
Беларускае габрэйства спарадзіла бомбаў сусьветнае рэвалюцыі – Паўла Аксельрода са Шклова, рэдактара "Іскры" й старшыню партыі меншавікоў; Рыгора Гершуні зь Менску, стваральніка баявой арганізацыі эсэраў; Аляксандра Парвуса зь Бярэзіна, галоўнага фінансіста й выдаўца партыі бальшавікоў, а ў дадатак і Фані Каплан з Рэчыцы, якая старшыню гэтае партыі ледзь не адправіла на той сьвет стрэламі з рэвальвэру, а яшчэ пяцёх зь дзевяці заснавальнікаў РСДРП… … Ну вось, як заўжды: габрэі зноў ва ўсім вінаватыя!… Беларусь дала пачатак цэлым габрэйскім партыям – Бунду (Вільня, 1897) і "Паалей-Цыёну" ("Рабочыя Сыёну" – Менск, 1901) Гітлераўскі нацызм спрабаваў зьнішчыць беларускі Ізраіль. Попел Трасьцянца, Менскага гета й дзесяткаў фашыстоўскіх канцлягераў дагэтуль грукае ў Сэрца Эўропы. І ўсе-такі – старонка гісторыі чалавецтва, вартая Новага Запавету! – менавіта Беларусь выканала ключавую ролю ў цудоўным уваскрасеньні Ізраілю, прадказаным Бібліяй. Пасьля амаль дзьвюхтысячагадовага блуканьня па сьвеце, прыцясьненьняў на чужыне, вякоў антысэмітызму й кашмару нацысцкага генацыду богаабраны народ вярнуўся на Сьвятую Зямлю. Першы прэзыдэнт Ізраілю, Хаім Вейцман, з Моталю і трэці, Залман Шазар, зь Міру; прэм'ер-міністры Іцхак Шамір, Арыэль Шарон, Голда Мэір, Мэнахем Бегін, Шымон Перас, Іцхак Рабін (апошнія трое – яшчэ й ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру) – родам зь Беларусі! Іх пачынаеш пазнаваць паводле няўлоўнага генэтычнага коду: большасьць "літоўскіх", "рускіх", "польскіх" ды "савецкіх" габрэяў – носьбіты ўзьнёслае, сьветлае, адухоўленае беларускае мэнтальнасьці. Калі чытаеш Біблію, напоўненую дабраславеньнямі й пракляцьцямі ізраільскаму народу, перабіраеш неверагодную й драматычную гісторыю беларускага габрэйства – кожнае імя, кожны вобраз, кожнае прароцтва адкрывае перад табою Беларусь. Гэта кранае асабіста. Гэта прымушае трымцець. Гэта працінае да пачуцьця яўнае роднасьці. Зрэшты, мы даўно пра гэта здагадваліся. Такі праўда, кожны з нас хоць крыху габрэй!" |
#182
|
|||
|
|||
Цитата:
з самабытнай мастачкай жыхаркай Полацкага раёну, в. Германовічы - яна цярпела ад нейкай хваробы і перасоўвалася ў вазку. Мы зь ёй колькі год ліставаліся, пакуль яна мела манчымасьць адказваць мне. Сапраўды мову яна і расейскую (вельмі паважала і лічыла самай прыгожай, нат пісала на ёй паэмы аб няшчасным каханьні), і польскую (Біблію на ёй чытала), і беларускую ведала вельмі жыва, я зь яе лістоў вучылася. Па беларуску ў яе атрымліваліся прыгожыя вершы. І малюнкі ў яе былі цікавыя... А што у магілёскіх СМІ ёсьць яшчэ нешта беларускамоўнае? Я больш нэтам карыстаюся. |
#183
|
|||
|
|||
Цитата:
|
#184
|
|||
|
|||
Вельмi рады, Змiтрок, зноу чуць цябе. З генiяльных габрэяу ты запамятау Яшу Зельдовiча. Тож зямляк наш...
|
#185
|
|||
|
|||
Цитата:
Я таксама вучыла мову па кніжках Караткевіча, нат' праз "Каласы пад сярпом тваім" я атрымала асаблівае адкрыцьцё (дзесьці ў сёмай класе): "У беларусаў аказваецца, ёсьць свая гісторыя"... |
#186
|
|||
|
|||
Цитата:
Прачытау захлебваючысь ад асалоды, вельмi жыва уяуляючы дзеянне. Праз многа гадоу даведауся што быу гэта кiнасцэнарый, якi так i не стау фiльмам. А жаль. Каласы - значна потым. Вучоба у Менску, дзе яго мне паказвали як беларусскага Мессiю, жыу ён у 9-павярховым доме што прыступкамi cыходзiць па К Маркса да Свicлачы, каля Дому Афiцэрау, быу тады ужо хворы на цэроз i выглядау не лепшым чынам. Потым яго смерць, i як узнагарода за яе 8-томнае выданне, якое я адразу купiу у двух экзэмплярах. Последний раз редактировалось vitja-knd; 21.11.2007 в 23:18. |
#187
|
|||
|
|||
Цитата:
|
#188
|
|||
|
|||
Цiкава?
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
#189
|
|||
|
|||
Дарослая стала ўжо))), не задавальняе рамантычна-казачны погляд на чалавека.
__________________
Галоўнае наперадзе... |
#190
|
|||
|
|||
Мне цiкава якiя аутары i творы захапляюць панi зараз? Можа i я што-небудзь сабе падбяру...
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
#191
|
|||
|
|||
Пані цяпер Быкава чытае. Пачынала зь ягонай "Доўгая дарога да дому"... Сёньня запампавала Някляева "Лабух" - кажуць, што рэч добрая, трэ' самой упэўніцца)).
__________________
Галоўнае наперадзе... |
#192
|
|||
|
|||
Цитата:
Панi паважае Быкава. Але мяне ён павяргае у роспач и самоту. Не дае аглядзецца, бязлiтасна вядзе да фiнала, а фiнал яго заужды сумны. Някляева не ведаю, сорамна, калi Вам будзе да спадобы не трымайце у сабе, тады трэба будзе пашукаць гэтага Лабуха.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
#193
|
|||
|
|||
Цитата:
__________________
Галоўнае наперадзе... |
#194
|
|||
|
|||
Цитата:
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
#195
|
|||
|
|||
Цитата:
![]() "Лабух" ніяк. Прынамсі, для мяне. Ня ведаю, ці здолею дачытаць да канца. А жалка, вельмі цікава было б пачытаць добры твор пра нашую рэчаіснасьць, не маскоўскую - беларускую. Гэта там ёсьць і цікавыя моманты ды думкі ёсьць. Але ж аўтар занадта ўвагі надае Фройдаўскім штучкам у сваім апісаньні жыцьця героя і ягоных жанчын, дзяцей, знаёмых. Напружвае))).
__________________
Галоўнае наперадзе... |
![]() |
Социальные закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|