| Весь Бобруйск |
|
|
|
#1
|
||||
|
||||
|
Куда ведёт радикальный ислам? Не нужно бежать за кaким-то лидером c автоматом в руках, c пеной у pтa и пылью в глазах и проклинaть тeх, нa кого тебе укажут. Важно paзобратьcя, кто твой личный cпаcитель: тoт, кто предлагает тебе cмерть, либо Тoт, Кто дает жизнь. «Муcульманcтво – этo то, чтo могло бы пpoизoйти c хриcтианcтвом ещё 2000 лет тому нaзад, еcли бы Ииcуc Хриcтоc cоглаcилcя быть вoждём cвoeгo нaрода, кaк Мухаммед, здеcь, нa земле». «A кoгдa вы вcтpeтитe тex, кoтopыe нe yвepoвaли, тo - yдap мeчoм пo шee; a кoгдa пpoизвeдeтe вeликoe избиeниe иx, тo yкpeпляйтe yзы. Либo милocть пoтoм, либo выкyп, пoкa вoйнa нe cлoжит cвoиx нoш…» Коран, 47 Мухаммед 4,5
__________________
Учение - изучение правил; опыт - изучение исключений. |
|
#2
|
||||
|
||||
|
ЮНИСЕФ подсчитал ущерб, нанесенный Израилем сектору Газа
25 января 2009 В мире РБК Ущерб, нанесенный инфраструктуре и экономической жизни сектора Газа в результате боевых действий со стороны Израиля, составляет порядка 1,9 млрд долл. Таковы данные, обнародованные ближневосточным отделением Детского фонда Организации объединенных наций (ЮНИСЕФ), передает агентство "Синьхуа". Как отмечается в докладе, за время операции израильских войск в палестинском анклаве были полностью разрушены 4 тыс. домов и квартир, еще 17 тыс. домов и квартир были повреждены. Кроме того, в ходе боевых действий были разрушены или повреждены 23 мечети, 25 школ, госпиталей и университетов, 31 полицейский участок, 16 министерских зданий и 1,5 тыс. коммерческих строений и помещений - магазинов, ремесленных мастерских и заводов. 90 тыс. палестинцев, в том числе 50 тыс. детей, были вынуждены покинуть свои дома. По словам посла Палестины в Москве, всего крова лишились около 160 тыс. человек. Напомним, военная операция Израиля против радикального движения "Хамас" в секторе Газа началась 27 декабря 2008 г. и продолжалась более трех недель. В ходе нее погибли около 1,3 тыс. палестинцев, порядка 4 тыс. человек получили ранения. Потери со стороны Израиля составили 13 человек убитыми. Палестина выступает за создание международной комиссии по расследованию событий в Газе. Кроме того, группа арабских государств обратилась в МАГАТЭ с просьбой провести расследование о том, что Израиль использовал в бомбежках сектора снаряды с обедненным ураном. Израильская армия, в свою очередь, проверит справедливость обвинений в использовании боеприпасов, начиненных белым фосфором. Согласно распространенным сведениям, будет создана специальная комиссия, которая проверит эту информацию.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет." |
|
#3
|
||||
|
||||
|
Траўматолаг з Газы працуе ў аршанскай бальнiцы
27 января 2009 Общество Аляксандр ПУКШАНСКI, Звязда ![]() Траўматолаг Махдзi Насер Якуб працуе ў аршанскай бальнiцы iмя Сямашкi. Ён шчыра хоча быць грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь. А ягоная Радзiма — сектар Газа, дзе нядаўна прайшла чарговая вайна. Там жывуць ягоныя бацькi, браты, сёстры. Імя Насер у перакладзе з арабскай мовы значыць "пераможца". Пацыенты кажуць пра яго — добры доктар! Ён заўсёды ветлiвы, неабыякавы. Начальства цэнiць ягоны высокi прафесiяналiзм. Напрыклад, колькi ўжо суставаў бездакорна трансплантаваў. Дзiўна, але гэты законапаслухмяны чалавек, якi ўвогуле вось ужо трэцi дзясятак гадоў жыве ў нашай краiне — вучыўся i працуе, жанаты на грамадзянцы Беларусi — бацька двух юных грамадзян Беларусi не можа атрымаць беларускае грамадзянства. — У 1986 годзе я прыехаў на вучобу з Палесцiны, — расказвае доктар. — А нарадзiўся ў 1968 —м у горадзе Газа Палесцiнскай аўтаномii. — Вялiкi горад? — 1,5 мiльёна чалавек. А па плошчы параўнальна невялiкi. У Газе ў мяне чатыры браты i дзве сястры. Усе яны там, акрамя адной сястры, якая выйшла замуж i жыве ў Саудаўскай Аравii. Наогул прозвiшча Махдзi — гэта род: больш за тысячу чалавек. Кантакты падтрымлiваюць усе члены сям’i. З нагоды любой важнай падзеi — вяселля, смерцi цi чагосьцi яшчэ ў нас прынята збiрацца разам. Калi ў каго праблема, яе вырашаюць супольна. — Дарэчы, скажыце як радавы палесцiнец: якiм вы бачыце выйсце з сiтуацыi перыядычнага ваеннага канфлiкту памiж Iзраiлем i сектарам? — Нiякай аўтаномii сектар не мае. Трэба ствараць незалежную дзяржаву. Вайна, калi карэнным чынам нiчога не зменiцца, не спынiцца нiколi. Узаемная нянавiсць перадаецца з пакалення ў пакаленне. Я жыву ў Беларусi спакойна. Ведаю, што такое вайна. Мiр — гэта шчасце… — Вы сталi доктарам таму, што Вашы бацькi мелi нейкае дачыненне да медыцыны? — Бацька ў свой час быў бiзнэсменам — валодаў швейнай фабрыкай. Потым займаўся гандлем. Мацi — хатняя гаспадыня. — Напэўна, вучылiся ў школе на "дзесяткi"? — Мне заўсёды цiкава было вучыцца. Але ў нас не ставяць нi "пяцёрак", нi "дзесятак", наогул адзнак. Веды ацэньваюцца баламi. Напрыклад, за выдатнае веданне роднай арабскай мовы можна атрымаць максiмум 40 балаў. Па фiзiцы i хiмii — 50, па англiйскай мове — 40. Вучацца 12 класаў. У школу пачынаюць хадзiць з 6 гадоў. У некаторых школах хлопчыкi i дзяўчынкi вучацца разам, у iншых — асобна. Сiстэма адукацыi адрознiваецца ад вашай. Да 6 — га класа дзiця вучыцца ў адной школе, з 6 — га па 9 — ы ў iншай, а потым — у "вышэйшай". З 1 — га па 9 класы можна таксама вучыцца ў школах, створаных пры падтрымцы Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый для бежанцаў. У сектары Газа да 70 працэнтаў жыхароў лiчацца бежанцамi. — Дзе ў Беларусi вы атрымалi медыцынскую адукацыю? — Я прыехаў у СССР у 1986 годзе. Спачатку ў Дагестане — у Махачкале ўсе iншаземцы вывучалi рускую мову на падрыхтоўчым факультэце. Да гэтага не ведаў па-руску нi слова (зараз доктар гаварыць фактычна без акцэнту — А. П. ). Прыблiзна год вучыў мову, а потым прыехаў у Вiцебск. Менавiта туды, бо ў мяне яшчэ два браты, старэйшы i малодшы, вучылiся ў вiцебскiм медiнстытуце. Я — сярэднi брат. Яшчэ да паступлення прыязджаў у госцi ў Вiцебск — вельмi спадабалася. А ў Махачкале не вельмi. Нават думаў вярнуцца на Радзiму. А Вiцебск мне адразу здаўся цывiлiзаваным горадам. I да гэтых дзён для мяне Вiцебск самы прыгожы горад Беларусi. Вучыўся бясплатна — кампартыя тады выдзяляла месцы палесцiнцам. А ўжо ў ардынатуры вучыўся за свой кошт, таму што з развалам СССР умовы вучобы замежных студэнтаў памянялiся. Скончыў ардынатуру ў 1997 —м. Паехаў на Радзiму. — Мне расказвалi, што менавiта падчас вучобы Вы знайшлi сваё каханне? — Так. З будучай жонкай я i пазнаёмiўся ў студэнцкiя гады. Саша вучылася на курс нiжэй. Жыла ў iнтэрнаце ў адным блоку з маiм земляком. Прыехала на вучобу з Оршы. Я часта хадзiў у госцi да свайго сябра. Так з ёй i пазнаёмiлiся. Пажанiлiся ў 1994-м. Вяселле спраўлялi i ў Вiцебску, i ў мяне дома. Мае бацькi добра паставiлiся да майго выбару. Бацька Сашы — таксама. Ён доктар, зараз на пенсii. Мама Сашы памерла яшчэ да таго, як мы пазнаёмiлiся. Жывём усе разам, у трохпакаёвай кватэры цесця. У нас хлопчык i дзяўчынка: Лявону —13, Нуры — 4, 5 года. Сын у музычнай школе вучыцца граць на гiтары. Ведае арабскую мову, паколькi два гады жыў з намi ў Палесцiне, вучыўся там. Дачка — ужо не. Дома адпаведна размаўляем толькi па-руску. Жонка працуе ў аршанскiм радзiльным доме. Яна акушэр-гiнеколаг. Дарэчы, у майго старэйшага брата жонка таксама беларуска, родам з Полацка. Яе з трыма хлопчыкамi эвакуявалi падчас апошнiх ваенных падзей у Газе.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет." |
|
#4
|
||||
|
||||
|
— Дома Вы па гаспадарцы жонцы дапамагаеце? Альбо ў мужчын-мусульман не так?
— Хатнi ачаг для мяне — вельмi важнае паняцце. Усё раблю, што неабходна. I рамантую нешта, i столi фарбую, i шпалеры клею. Дача ёсць, дзе бульбу, моркву i iншае ўсе разам вырошчваем. Сам гатую. Не — дранiкi жонка гатуе. Я раблю iншыя стравы з дапамогай розных прыпраў. Змянiўшы спосаб прыгатавання, можна са звычайнай бульбы незвычайную страву зрабiць. — Вядома, што Каран дазваляе мець некалькi жонак. — Я кахаю сваю адзiную, непаўторную. Па рэлiгii дазваляецца мець чатырох жонак. Што гiстарычна тлумачыцца проста — мужчыны гiнулi на войнах, жанчын свабодных заставалася больш, чым мужчын. У мусульман стасункi памiж мужчынамi i жанчынамi павiнны быць законнымi. Без шлюбу блiзкасць немагчымая. Зразумела, трэба быць не бедным, каб утрымлiваць чатыры сям’i, i справядлiвым, каб нiкога з жонак не крыўдзiць. Шматжонства — вельмi рэдкая з’ява. Я сярод сваiх знаёмых не ўзгадаю такiх прыкладаў. Праўда, ведаю пару мужчын, у якiх па дзве жонкi. — А цi ходзiце Вы ў мячэць? — У Оршы нават няма мусульманскай абшчыны. Не ведаю iншых арабаў, якiя тут жывуць. — А як пацыенты ставяцца да ўрача з незвычайным для тутэйшых прозвiшчам? — З тым, што я араб, праблем няма. Нiхто нiколi мяне не пытаў, адкуль я. Хвораму не важна, хто ты, калi ты да яго добра ставiшся, правiльна i эфектыўна лечыш… А я да пацыентаў заўсёды стаўлюся добра. Гэта ўжо на ўзроўнi падсвядомасцi — ветлiвасць. Як працаваў у Палесцiне ў сваiм уласным кабiнеце, так i тут працую — ад душы. У Оршы я працую з 2003 года (з перапынкам на перыяд з 2005 па 2007). — Вас, напэўна, можна назваць шчаслiвым, калi б не праблема з грамадзянствам? Чаму ж вы не можаце яго атрымаць? — …Пасля сямi гадоў пастаяннага пражывання ў Беларусi — у 2003-м, як i дазвалялася законам, збiраўся падаваць дакументы на атрыманне беларускага грамадзянства. У аддзеле па мiграцыi ў мяне папрасiлi паперу з пасольства Палесцiны (яно адкрылася ў Мiнску), што я не з’яўляюся грамадзянiнам Рэспублiкi Палесцiна. Я растлумачыў, што палесцiнскай дзяржавы як такой няма. Тэлефанаваў у пасольства, мне адказалi — неабходнага табе дакумента выдаць не можам. Я разумею — яны не могуць нi пацвердзiць, нi абвергнуць наяўнасць у мяне палесцiнскага грамадзянства. Паўтаруся — не iснуе такой дзяржавы. Потым нейкi час зноў адсутнiчаў у Беларусi: у 2005-м у Палесцiну з сям’ёй паехаў. I нягледзячы на тое, што за гэты час я прыязджаў сюды некалькi разоў кожны год, што ў 2007-м падчас чарговага ваеннага канфлiкту нас эвакуявалi з Газы, адлiк для атрымання мною права на беларускае грамадзянства пачаўся наноў. Так мне тады растлумачылi ў Мiнску, у дэпартаменце па мiграцыi. — I як менавiта на вашым жыццi адбiваецца адсутнасць грамадзянства? — Напрыклад, усёй сям’ёй не можам паехаць адпачываць за межы Беларусi. Я прапаноўваў шмат разоў жонцы з дзецьмi паехаць за мяжу без мяне. Адмаўляюцца. А звяртаюся ў турыстычную фiрму, паказваю свой асноўны дакумент, адразу кажуць, што з iм нават не будуць брацца афармляць тур. Каб нават у Расiю паехаць, трэба ехаць у Мiнск — у расiйскае пасольства па вiзу. А з якой нагоды я яе атрымаю? — не ўяўляю. Гэта ж трэба каму-небудзь у Расii аформiць запрашэнне. Магу выехаць з Беларусi толькi да сабе на Радзiму. На сённяшнi дзень я толькi i мару пра беларускае грамадзянства. Ад аўтара Шчыра хочацца дапамагчы ветлiваму доктару ў атрыманнi беларускага грамадзянства. Разумею, што, верагодна, на законнай падставе яму ў гэтым адмаўляюць. Але ж заўсёды ёсць выключэннi з правiлаў. Спадзяюся, што адказныя асобы, ад якiх залежыць рашэнне ягонай праблемы, наноў змогуць унiкнуць ва ўсе нюансы. Зрабiць нешта для таго, каб ягоная мара як мага хутчэй здзейснiлася.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет." |
|
#5
|
||||
|
||||
|
Семьи палестинцев, погибших в Газе, получат по тысяче евро
22 января 2009 В мире Lenta.ru Представитель администрации сектора Газа Тахер аль-Нуну назвал суммы компенсаций семьям погибших и раненых палестинцев во время израильской операции Литой свинец. Как сообщает газета Yedioth Ahronoth, семья каждого погибшего палестинца получит по тысяче евро, а раненым выдадут по 500 евро. Кроме того, размер компенсации за частично разрушенное жилье составит две тысячи евро, а за полностью разрушенное - четыре тысячи евро. По словам Тахера аль-Нуну, выплаты начнут производиться с 25 января. Общая сумма компенсаций, которые предоставит администрация сектора, оценивается в 35-40 миллионов долларов. Вместе с тем, представители палестинского движения ХАМАС заявили, что вся финансовая помощь от международного сообщества должна проходить только через его структуры. По словам члена политбюро ХАМАСа Сами Хатера, эти средства не должно получить руководство Палестинской автономии во главе с Махмудом Аббасом, потому что ему нельзя доверять. В свою очередь, израильский ЦАХАЛ пообещал представить полный поименный список боевиков, убитых за время операции Литой свинец. Составление этого документа с указанием того, к каким группировкам принадлежали боевики, будет завершено через две недели, пишет газета The Jerusalem Post. Управление ЦАХАЛа по координации действий в Газе уже составило список из 900 имен погибших палестинцев, из которых, как полагают, 750 человек были членами ХАМАСа За время проведения операции Литой свинец в секторе Газа погибли около 1300 палестинцев. Ущерб оценивается в сумму от полутора до трех миллиардов долларов. Ранее король Саудовской Аравии Абдулла ибн Абдель Азиз объявил о выделении одного миллиарда долларов на восстановление Газы.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет." |
|
#6
|
||||
|
||||
|
[Ссылки могут видеть только зарегистрированные пользователи]
Цитата:
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет." |
|
#7
|
||||
|
||||
|
Для возвращения к теме предлогаю посмотреть ЭТУ правду о исламе. Предупреждаю, что фильм содержит шокирующие материалы. [Ссылки могут видеть только зарегистрированные пользователи]
__________________
Учение - изучение правил; опыт - изучение исключений. |
![]() |
| Социальные закладки |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
| Опции темы | |
| Опции просмотра | |
|
|