Показать сообщение отдельно
  #116  
Старый 24.11.2007, 21:55
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (псеўд. Навум Прыгаворка; 04.02.1808 [паводле інш. звестак 1807] - 29.12.1884), прадстаўнік культурна-асветнай плыні ў грамадскай думцы Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (Бабруйскі р-н) у сям'і дробнага шляхціца. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім (ці Віленскім) універсітэце на медыцынскім факультэце. З 1827 служыў у Менскай епархіяльнай кансісторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. У час паўстання 1863-1864 абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта, першыя з якіх не захаваліся. У 1846 у Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёўлена ў Менску ў 1852). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцей і апавяданняў - «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (нап. 1857). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў XIX ст.» (1856). У 1859 пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу - першы беларускі тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і інш. месцах. У 1860-1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у т.л. камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.



«Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга племені, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы»
Ответить с цитированием