Показать сообщение отдельно
  #195  
Старый 12.12.2007, 22:24
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Так-так, i усё гэта у Быкава вельмi бязлiтасна. Ён, як чалавек моцны, стварау свае рэчы таксама людзям трывалым i моцным, якiх, у сваю чаргу, на свеце не багата. Ва усялякiм разе сабе да iх, ня у коiм разе, не лiчу. А верш Ваш, панi Leta, гаворыць аб тым што натура у Вас гераiчная.
Можа і так ( я пра Быкава), мне ж бачыцца ў ягоных творах сьветлым тое, што ў самых крайных сітуацыях частка зь іх знаходзяць у сабе сілы на сапраўдныя і прыстойныя паступкі. М-м-м, так бы мовіць, ня ўсё аказваецца так у чалавеку кепска, калі ён сярод жыцьцёвага форс мажора бывае здольны любіць, ахвяраваць і г.д. Гэта мая "гэраічная натура" гавора...
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Дык як Лабух Някляяускi?
"Лабух" ніяк. Прынамсі, для мяне. Ня ведаю, ці здолею дачытаць да канца. А жалка, вельмі цікава было б пачытаць добры твор пра нашую рэчаіснасьць, не маскоўскую - беларускую. Гэта там ёсьць і цікавыя моманты ды думкі ёсьць. Але ж аўтар занадта ўвагі надае Фройдаўскім штучкам у сваім апісаньні жыцьця героя і ягоных жанчын, дзяцей, знаёмых. Напружвае))).
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием