Тема: Наболело
Показать сообщение отдельно
  #21  
Старый 30.11.2007, 00:54
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
Цяпер рыхтуецца рэформа вышэйшай адукацыі (увядзеньне двухузроўневай сістэмы ВНУ). Згодна плянаў, як яна задумана, рэформа рэзка абнізіць адукацыйны узровень беларусаў, створыць сацыяльныя праблемы, закрые шлях у навуку здольнай моладзі, выкліча агульную карумпаванасьць сістэмы вышэйшай адукацыі. Паўтаруся, усё гэта робіцца не па прычыне бязглузьдзіцы, а ў выніку зададзенай разбуральнай мэты.
Навука даўно стала галоўным сродкам вытворчасьці. Але ўзровень і якасьць навукі вызначаецца не застасаванымі тэхналёгіямі, а тэорыяй, акадэмічнымі дасьледваньнямі, тым, што мы называем фундамэнтальнай навукай.
Акупацыйны рэжым заняўся спэцыяльным разбурэньнем беларускай акадэмічнай навукі. Ліквідавана выбарнасьць Прэзыдэнта Акадэміі Навук, абмежавана выбарнасьць акадэмікаў і член-карэспандэнтаў. Прэзыдэнта нацыянальнай Акадэміі Навук прызначае былы старшыня дрэннага саўгаса, цяперашні кіраўнік рэжыму. Акадэміяй і навукай сталі кіраваць чыноўнікі, якія могуць звольніць любога дырэктара акадэмічнага інстытута і прызначыць, каго хочуць. Беларуская фундамэнтальная навука, якая страціла шмат навуковых кадраў у 90-х гадах і згарнула шмат пэрспэктыўных дасьледваньняў, цяпер апынулася пад пагрозай зьнішчальнага разбурэньня. Вынікі рэгрэсу ў арганізацыйным разьвіцьці фундамэнтальнай навукі выявяцца напоўніцу крыху пазьней. Направа ж будзе вымагаць дзясяткаў гадоў і вялікіх затратаў, каб выкарабкацца з цывілізацыйнай адсталасьці, куды заганяе беларускую навуку акупацыйны рэжым.
Усялякае мерапрыемства, усялякае дзеяньне рэжыму, зьвязанае з нацыянальнымі каштоўнасьцямі, усялякае будаўніцтва, рамонт, рэканструкцыя, рэарганізацыя, арганізацыя выдаўніцтва і г.д. – паўсюдна і без выключэньняў не спрыяла гэтым каштоўнасьцям, шкодзіла і было накіраванае на разбурэньне ці пагаршэньне. Гэта ёсьць мэтад, тэхналёгія этнацыду. Тыповыя прыклады – “рэстаўрацыя” гістарычнай забудовы ў Менску (фактычнае зьнішчэньне гістарычнага гораду), шкодніцтва для Таварыства Беларускай Мовы, перасьлед Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, беларускай літаратуры, выдаўніцтва беларускіх кніг, часопісаў і г.д. Апошнія нападкі рэжыму на пісьменьнікаў гучаць так: выключыць з Саюзу пісьменьнікаў беларускіх літаратараў (а гэта вядомыя імёны), якія жывуць за мяжой, інакш, маўляў, Саюз пісьменьнікаў будзе зачынены і забаронены. Людзі, якія публічна абзывалі вялікага Быкава, пісьменьніка-франтавіка, літаратурным паліцаем і, фактычна, пазбавілі яго жыцьця, здольныя на ўсё.
Нацыянальная бібліятэка для нацыі зьяўляецца атрыбутам суверэнітэту -- такое ёсьць важнае яе значэнье ў культуры. Будаўніцтва на ўскраіне Менску новага гмаху нацыянальнай бібліятэкі па асабістай ініцыятыве Лукашэнкі выклікала вялікую трывогу. Зразумела, што па адпрацаванай тэхналёгіі акупацыйнага “дабрадзейства” рыхтуецца замах на сьвятое сьвятых нацыянальнай культуры.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі разьмешчана ў цэнтры Менска. Месца там хапае і для пашырэньня (будынкі навокал), і для будаўніцтва. Ды й так бібліятэка функцыянавала нармальна. Разбуральны сэнс пачаў выяўляцца цяпер. Нармальны пераезд бібліятэкі з 8-мільённым фондам кніг павінен займаць у сярэднім два гады. Аўрал у гэтай справе прывёў да непапраўнага зьнішчэньня і паралічу фондаў, працы, навукова-дасьледчага і вучэбнага працэсаў у краіне. І ў гэты ж час надрукавалі новыя падручнікі па Гісторыі Беларусі для школ. Канешне ўжо на расейскай мове і іх гісторыяй.
У такім жа стылі і па такой жа тэхналёгіі, як з Саюзам пісьменьнікаў, гістарычным Менскам і нацыянальнай бібліятэкай, абыходзяцца і зь Вялікім Акадэмічным тэатрам опэры і балета (рамонт, рэканструкцыя і аўральнае высяленьне трупы на тры гады на розныя непрыстасаваныя сцэны). Гэта час (які могуць яшчэ і зацягнуць) дастатковы, каб страціць форму і разгубіць артыстаў. Сьвет жа вялікі.
Можна прааналізаваць любое дзееньне рэжыму ў сфэры беларускай нацыянальнай культуры, навукі, адукацыі і ўвогуле – нацыянальных каштоўнасьцяў, і ўсюды ўбачым гэтую разбуральную схему акупацыйнай тэхналёгіі. Аналіз двухсот гадоў расейскай акупацыі Беларусі пацьвярджае да драбніц усе высновы і відавочнасьці разбурэньня нацыі, якія мы назіраем цяпер. Нацыя без нацыянальнай ідэі, без нацыянальнай мовы, без нацыянальных каштоўнасьцяў, без свайго мінулага, духоўнага і сьвятога, губляе здольнасьць да самаарганізацыі і барацьбы за сябе, перастае быць арганізаваным грамадзтвам, траціць будучыню, тэрыторыю і свабоду, часам аплакваючы і любуючыся сваімі пакутамі. Такую пэрспэктыву беларусам крок за крокам стварае акупацыйны рэжым.
__________________
"Край мой родны, зьнішчаны, зьбіты,
зьліты крывёю, сьлязьмі абмыты..."
Язэп Фарботка
Ответить с цитированием