Показать сообщение отдельно
  #179  
Старый 18.11.2007, 23:47
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Цитата:
Сообщение от Leta Посмотреть сообщение
Хм, пра караімаў ня ведала, дзякую за інфу цікавую.

А што тычыцца беларускамоўнасьці ў Бабруйску, яе мала і шмат хто да яе ставіцца на адэкватна, але бываюць такія цудоўныя выпадкі. Днямі знаёмая дзяўчына папрасіла беларускамоўную Біблію, бо хоча ўліцца ў мову, а гэтую кнігу яна чытае кожны дзень. Мы ехалі зь ёй у таксі, гаварылі па-беларуску, суседка па спадарожжу (таксама маладая дзяўчына) пачула нашую гаворку і... мы пачулі лекцыю аб тым, якая яна прыгожая правільная беларуская мова. Астатнія моўча згаджаліся.
Мая радзiма поунач Беларусi, нават пауночны захад. Бываю там разы два на год i кожны раз прыемна здзiуляе тое як гавораць на вiцебшчыне. Там нават у простым людскiм асяроддзе многiя, асаблiва сталага узросту людзi, могуць аднолькава добра размауляць па-расейску, па-беларуску, а шмат хто i па-польску, нiкога гэта не шакiруе. Так сама радыё i мясцовае тэлебачанне. Лiнгвicтычная падрыхтоука вядучых на парадак вышэйшая, яны вольна пераходзяць з прыгожай расейскай на прыгожую беларускую гаворку. Тое што слухаем па-магiлёускiх CМI, i Бабруйску - гэта нешта жудаснае. Але маем тое што заслугоуваем. Моучкi згаджацца недастаткова.
Ответить с цитированием