Форум города Бобруйска

Форум города Бобруйска (https://bobruisk.org/forums/index.php)
-   Флейм (https://bobruisk.org/forums/forumdisplay.php?f=2)
-   -   Шукаю Беларусаў! (https://bobruisk.org/forums/showthread.php?t=1217)

Leta 28.12.2007 19:52

Ну і добра, што не сталі, рыбалка лепш. Каты прыгожыя істоты, у нас у двары іх зашмат, тлустыя, пухнатыя, важныя. Не скажаш, што па сьметніцам тусуюцца)))...

Год дванаццаць таму мы атрымалі ў спадчыну маленькую хатку на ўскрайку невялічкай вёсачкі. Прыехалі гараджане гараджанамі, нічога ня ўмелі, але за ўсё браліся. Бульбу пасадзілі))). Прывезьлі з сабой і котку Лёўку (бралі кацяня мужчынскага полу, а потым...у-упс - памылачка выйшла). Лёўка была вельмі характарнай асобай, тры разы пагладзіш на чацьвёрты ўчэпіцца ў руку. Мышэй яна ніколі не бачыла...
К восені ў хату пайшлі мышы. Нармалёвыя мышы з'яўляліся прабежкамі ды зьнікалі, а адна дзіўная засталася. Яна бегала па падлозе, нешта вышуквла, ела, нат' з рукі брала. Лёўка спачатку зацікавілася ёю, але хутка гэтая цікаўнасьць прайшла. К вечару мышка пачала шукаць сабе начлег. Каб было пацяплее ды паўтульнее. Адшукала... Прыстроілася пад бок да Лёўкі. Тая спачатку лагодна і цярпліва ўспрымала гэтае варушэньне каля сябе. Потым ёй гэта надакучыла і яна... Карацей, ад мышкі застаўся толькі хвост:(. А мы ўжо і прызвычаіліся да яе мітусьні=((.

vitja-knd 28.12.2007 20:37

Казка:D, не веру!

Leta 29.12.2007 16:04

Воячкі, які ж вы недверлівы:eek:.
Мне надоечы прапанавалі працу ў адной кампаніі. На гэты конт, раілася са знаёмым, які ведае гэтую кампанію. Дык ён мне сказаў так: "Там можна зарабіць не благія грошы, калі ты ўмееш "развадзіць" людзей, калі ня ўмееш лепей шукай другую працу"... Я вырашыла шукаць другую))). А вы: "Казка, казка"... Праўда, і нічога акрамя праўды! У жыцьці і не такое бывае.

vitja-knd 29.12.2007 20:25

У жыццi, канешне, рознае бывае. Ваш знаёмы параiу вельмi шчыра. Зараз так i ёсць - неблагiя грошы зарабляюцца тымi хто умее "разводзiць лахоу" як гаворыцца, а па-прастому падманам. Што рабiць? - Такi век, такi час - прахвостам i злодзеям - рай. Астатнiм - шкода:(

Leta 30.12.2007 20:28

Трэ' не ляніцца ды запісаць усю гісторыю пра тую мышку... у ёй яшчэ суседскі сабака і котка ўдзел прымалі (думалі, можа яны яе зхопяць):).
А жыцьцё, мяркую, такое, якім мы яго ствараем. Прынамсі, для сваіх блізкіх.

vitja-knd 31.12.2007 07:00

Вядома што так.


Текущее время: 15:45. Часовой пояс GMT +3.

Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2024