Весь Бобруйск  

Вернуться   Форум города Бобруйска > Разное > Флейм

 
 
Опции темы Опции просмотра
  #28  
Старый 28.12.2007, 01:19
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Хачу распаведаць як я не стау палаунiчым.
Бацька мой памёр рана, дзядзька, каб хоць трохi яго падмянiць, час ад часу брау мяне падлетка да сабе на хутар - вельмi маляунiчае месца. У яго, заузятага паляунiчага, быу дурнаваты сабака Дунайка i цэлы арсенал рознакалiбернай зброi, баявых прыпасау, розных трафеяу што тады вельмi мяне раззадорвала i займала. Чалавек быу вельмi заняты, галоуны ветэрынарны урач раёна ды i гаспадарка, пчолы, але знаходзiу трохi часу каб паблытацца з ружжом. Аднойчы угаварыу яго узяць и мяне, было тады гадоу 12, можа трохi меньш. Вось шоргаем мы утрох (ён, я i Дунайка) па жнiвеньскай жытнёвай сцярне, пералескi, палi, сонейка. Глядзiм сабака наш стау як укапаны у зямлю, а пярэднюю правую нагу падагнуу пад бруха - зрабiу значыцца "стойку". Дзядзька заладавау у ствалы патроны i дубальтоуку сваю падняу. Дунайка трохi пастаяушы рвануу напшут i ... , падняушы з травы здаравеннага рудога ката (мышкавау злодзей), адразу загнау яго на самую вяршыню блiжэйшай бярозы. Гэта былi апошнiя iмгненнi жыцця беднай пачвары. Мой любiмы дзядзька без разважанняу даубануу з дзьвух руль па бярозе, i у тым месцы дзе сядзеу нi у чым НЕ ПАВIННЫ кот стварылася дзiра з ператрушчанага лiсця ветак i нейкага пуха. Дунайка прыцягнуу тое што ад рудога засталося i пачэсна паклау перад намi. Паляванне скончылася. Усю дарогу дамоу галоуны ветэрэнар распавядау якую шкоду роднай прыродзе прыносяць гэтыя адзiчалыя за лета каты, як яны ядуць маленькiх зайчыкау, птушак, як iх трэба знiшчаць. Што ён не мог не страляць, бо гэта трэ деля выхавання сабакi. Усе гэта я разумеу, але на душы было паскудна.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
 

Социальные закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 
Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.



Текущее время: 21:39. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025