Показать сообщение отдельно
  #130  
Старый 06.07.2007, 14:21
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
Прапануем задумацца і асэнсаваць сутнасьць зьявы, якая праяўлена ў пахвальбе Пуціну (у справе злачыннай асіміляцыі) дэпутаткі рэжымнай палаты, рускай Натальлі Аўдзеевай (Натальи Авдеевой). (Форум, Санкт-Пецербург, 24-25 кастрычніка 2006 г., дзе Пуцін сабраў прадстаўнікоў рускіх, якія жывуць за межамі Расеі. БС ). Цытата: “...Депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси и Парламентского Собрания Союза Беларуси и России Наталья Авдеева рассказала, что в стране выходит 5600 русскоязычных изданий, русский язык наряду с белорусским является государственным, и на нем разговаривают 80 процентов населения.” (Александра Таранда «Три точки опоры», газэта “Советская Белоруссия”, укладка «Союз», за 2 лістапада 2006 г.)

Цяпер стала звычайнай практыка, калі накіроўваеш ліст у дзяржаўны ворган па–беларуску, то чыноўнік адказвае табе па-руску і часцей за ўсё не па сутнасьці. Зьвяртаешся да чыноўніка вусна па-беларуску, ён адказвае табе па-руску. На заўвагу пачуеш хадавую цяпер сэнтэнцыю: “У нас двуязычие. Нельзя насильно заставлять человека. Человек должен иметь право выбора, на каком языке ему говорить”.

Калі так гаворыць чалавек кшталту рускай Натальлі Аўдзеевай, то ён гаворыць гэта сьведама, гэта яго пазыцыя асімілятара і драпежніка. Калі такое гаворыць чыноўнік-беларус, то гэта, як правіла, схіленасьць перад рускай агрэсіўнасьцю, апраўданьне сваёй слабасьці і бесхрыбетнасьці. (Тут, дарэчы, элемэнтарнае парушэньне ў прымяненьні нават гэтага асіміляцыйнага закона пра “двумоўе”, бо дзяржаўны чыноўнік у такой сытуацыі павінен быў бы адказваць ў той мове, у якой да яго зьвярнуўся грамадзянін. Веданьне двух моваў для чыноўніка абавязковае.) Чыноўнікам-беларусам, якія па-рабску бязвольна прымаюць пазыцыю агрэсіўных асімілятараў, раім падумаць пра сваіх дзяцей.

Ад вас залежыць, ці вы дасьцё свайму дзіцяці ключык ад скарбонкі, дзе знаходзіцца душа і інтэлект вашага Роду, альбо ключ ад пустой скрыні, якую ён мусіць папаўняць чужымі для вашага Роду якасьцямі. Ці, хацелі б вы мець дзяцей ад чужога бацькі, непадобных на вас, якія б выгадаваліся і сказалі: “а вы, собственно, кто такой, вы что здесь дзелаеце”?

Пэўна ж, не хацелі б такога. Дык чаму вы для ўсяго народу, для ўсёй нацыі спрыяеце такому сваімі паводзінамі і сваёй дзейнасьцю?!

Ключыкам да інтэлектуальнай скарбонкі зьяўляецца родная мова. Ад бацькоў залежыць, ці будуць яны гаварыць з дзіцем па-беларуску, на роднай мове Роду і празь яе злучаць сваё дзіця з каранямі продкаў, ці будуць гаварыць па-руску, на чужой для іхняга Роду мове і павялічаць адрыў ад інтэлектуальных каранёў свайго Роду. У выпадку выкарыстаньня “русского языка” вынікае, што продкі Роду жылі дарма, іх інтэлектуальныя набыткі будуць такімі бацькамі глыбока закапаныя і заасфальтаваныя. Дык як успрымаць падкінутую ворагамі і шырока ўжываную чыноўнікамі сэнтэнцыю “Человек должен иметь право выбора, на каком языке ему говорить?”

Ці можа дарагое вам дзіця зрабіць выбар? Выбар за яго (і як бачым сёньня, ня лепшы) робіце вы, бацькі, пад уплывам хлусьлівай и драпежнай расейска-імпэрскай дэмагогіі “о превосходстве русской культуры и русского языка”.

Мэта злачыннай асіміляцыі расейскіх імпэрцаў у тым, каб задушыць наш інтэлект, інтэлектуальна прынізіць і падначаліць, перарабіць нас у “рускіх ніжэйшай якасьці”. Свае мэты яны ня надта і хаваюць. Дастаткова пазнаёміцца зь іхнымі плянамі па выпраўленьні дэмаграфічнай сытуацыі ў Расеі за кошт суседніх народаў.

У імпэрска-расейскім асіміляцыйным ланцугу сёньняшнія працэсы зьнішчэньня тэрыторыі беларускай мовы і беларускага інтэлекту праз зьнішчэньне беларускіх умоваў выхаваньня ў дзіцячых садках і зьнішчэньне беларускай школы ёсьць такое ж злачынства, як і варварскія масавыя забойствы беларускага насельніцтва падчас захопу Беларусі пры імпэратрыцы Кацярыны ІІ і сталінскага генацыду 30-40-х гадоў ХХ-га стагоддзя.

“Тэхналёгія” асіміляцыі была на ўзбраеньні фашызму ХХ-га стагоддзя. Адольф Гітлер плянаваў ператварыць у рабоў цэлыя народы, частку зьнішчыць, астатніх асіміляваць. Цяпер расейская крамлёўская хунта праз сваю агэнтуру і адурманеную чыноўную вертыкаль рэжыму робіць на Беларусі тое самае.
Ответить с цитированием