— Дома Вы па гаспадарцы жонцы дапамагаеце? Альбо ў мужчын-мусульман не так?
— Хатнi ачаг для мяне — вельмi важнае паняцце. Усё раблю, што неабходна. I рамантую нешта, i столi фарбую, i шпалеры клею. Дача ёсць, дзе бульбу, моркву i iншае ўсе разам вырошчваем. Сам гатую. Не — дранiкi жонка гатуе. Я раблю iншыя стравы з дапамогай розных прыпраў. Змянiўшы спосаб прыгатавання, можна са звычайнай бульбы незвычайную страву зрабiць.
— Вядома, што Каран дазваляе мець некалькi жонак.
— Я кахаю сваю адзiную, непаўторную. Па рэлiгii дазваляецца мець чатырох жонак. Што гiстарычна тлумачыцца проста — мужчыны гiнулi на войнах, жанчын свабодных заставалася больш, чым мужчын. У мусульман стасункi памiж мужчынамi i жанчынамi павiнны быць законнымi. Без шлюбу блiзкасць немагчымая. Зразумела, трэба быць не бедным, каб утрымлiваць чатыры сям’i, i справядлiвым, каб нiкога з жонак не крыўдзiць. Шматжонства — вельмi рэдкая з’ява. Я сярод сваiх знаёмых не ўзгадаю такiх прыкладаў. Праўда, ведаю пару мужчын, у якiх па дзве жонкi.
— А цi ходзiце Вы ў мячэць?
— У Оршы нават няма мусульманскай абшчыны. Не ведаю iншых арабаў, якiя тут жывуць.
— А як пацыенты ставяцца да ўрача з незвычайным для тутэйшых прозвiшчам?
— З тым, што я араб, праблем няма. Нiхто нiколi мяне не пытаў, адкуль я. Хвораму не важна, хто ты, калi ты да яго добра ставiшся, правiльна i эфектыўна лечыш… А я да пацыентаў заўсёды стаўлюся добра. Гэта ўжо на ўзроўнi падсвядомасцi — ветлiвасць. Як працаваў у Палесцiне ў сваiм уласным кабiнеце, так i тут працую — ад душы. У Оршы я працую з 2003 года (з перапынкам на перыяд з 2005 па 2007).
— Вас, напэўна, можна назваць шчаслiвым, калi б не праблема з грамадзянствам? Чаму ж вы не можаце яго атрымаць?
— …Пасля сямi гадоў пастаяннага пражывання ў Беларусi — у 2003-м, як i дазвалялася законам, збiраўся падаваць дакументы на атрыманне беларускага грамадзянства. У аддзеле па мiграцыi ў мяне папрасiлi паперу з пасольства Палесцiны (яно адкрылася ў Мiнску), што я не з’яўляюся грамадзянiнам Рэспублiкi Палесцiна. Я растлумачыў, што палесцiнскай дзяржавы як такой няма. Тэлефанаваў у пасольства, мне адказалi — неабходнага табе дакумента выдаць не можам. Я разумею — яны не могуць нi пацвердзiць, нi абвергнуць наяўнасць у мяне палесцiнскага грамадзянства. Паўтаруся — не iснуе такой дзяржавы.
Потым нейкi час зноў адсутнiчаў у Беларусi: у 2005-м у Палесцiну з сям’ёй паехаў. I нягледзячы на тое, што за гэты час я прыязджаў сюды некалькi разоў кожны год, што ў 2007-м падчас чарговага ваеннага канфлiкту нас эвакуявалi з Газы, адлiк для атрымання мною права на беларускае грамадзянства пачаўся наноў. Так мне тады растлумачылi ў Мiнску, у дэпартаменце па мiграцыi.
— I як менавiта на вашым жыццi адбiваецца адсутнасць грамадзянства?
— Напрыклад, усёй сям’ёй не можам паехаць адпачываць за межы Беларусi. Я прапаноўваў шмат разоў жонцы з дзецьмi паехаць за мяжу без мяне. Адмаўляюцца. А звяртаюся ў турыстычную фiрму, паказваю свой асноўны дакумент, адразу кажуць, што з iм нават не будуць брацца афармляць тур. Каб нават у Расiю паехаць, трэба ехаць у Мiнск — у расiйскае пасольства па вiзу. А з якой нагоды я яе атрымаю? — не ўяўляю. Гэта ж трэба каму-небудзь у Расii аформiць запрашэнне. Магу выехаць з Беларусi толькi да сабе на Радзiму. На сённяшнi дзень я толькi i мару пра беларускае грамадзянства.
Ад аўтара
Шчыра хочацца дапамагчы ветлiваму доктару ў атрыманнi беларускага грамадзянства. Разумею, што, верагодна, на законнай падставе яму ў гэтым адмаўляюць. Але ж заўсёды ёсць выключэннi з правiлаў. Спадзяюся, што адказныя асобы, ад якiх залежыць рашэнне ягонай праблемы, наноў змогуць унiкнуць ва ўсе нюансы. Зрабiць нешта для таго, каб ягоная мара як мага хутчэй здзейснiлася.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет."
|