Цитата:
Сообщение от Leta
Так, дзеці заўсёды больш шчырыя і адкрытыя за дарослых. Але калі сур'ёзна, дык у кожнам з нас жыве той маленькі хлопчык ці дзяўчынка. Гэта самая жывая і шчырая, самая праўдзівая і чыстая частка нашай натуры. Толькі яна праяўляецца ў асобнай атмасферы... бясьпекі, любві і прыняцьця. Гэта я к таму, што ня ўсё так ужо і кепска. Як дзесьці напісана: хто шукае, той заўсёды знойдзе  ...
|
*** У Бiблii аб гэтым напiсана. Як i аб многiм iншым. *** Можа i ня кепска усё, але жыццё такая рэч, што неузабаве пачнеш фiласоустваваць (ледзь не казау фарысействаваць). На змену шчаслiваму дзяцiнству прыходзiць* мiтуслiвая маладосць, якую, па-ходу, мяняе напружаная сталасць. Ну а потым нiчога асаблiва добрага нас не чакае - на небасхiле хваравiтая старасць. Старыя у будучыню вогуле глядзець не жадаюць, больш аглядвыюцца на мiнулае....* Як у такiх варунках захавацца маленькаму хлопчыку цi дзяучынцы, таму чыстаму, праудзiваму анёлу? Калi згасае у душах тая Божая iскра? Як яе захаваць? Мажлiва лi што небудзь захаваць? ** I не думайце адказваць на гэткiя пытаннi, шаноуная панi, бо, як усiм вядома, пытаннi задаваць - прывiлеi дурня ))).