Вядома што так.
Калi мы былi малыя то вельмi спадабалася нам бавiць час на возеры, лавiлi рыбу, ракау потым варылi i смажылi на вогнiшчы, вядома ж купалicь. Аквапаркау тады (як i зараз) не было, але дзецi заужды знойдуць cабе забаву. Вельмi да спадобы было нам пасля дажджу па мокраму глеiстаму жолабу з`яжджаць на пузе альбо дупе з высокага берага прама у возера - ляцець колькi там метрау па вадзе як трапна кiнуты каменчык. Але аднойчы сябру майму школьнаму Мiшку не пашансавала - куском бутэлькавага шкла яму распаласавала пуза ад горла да паха. Як мы дзецi яго выцягвалi з вады як запiхвалi абратна кiшкi, бiнтавалi кашуляй, цягнулi небараку да шашы, а потым везлi у нашую пасялковую бальнiцу памятаю смутна. Але здаецца тады мы i былi тымi анёламi з крыламi за спiнамi. Мiшку прамылi вантробу, зашнуравалi i праз некаторы час ён стау вядомым у Лiтве бандытам, ну а мы хто кем

, Крылы нашыя, вядома, тож кудысцi падзелiсь...