І для тых, хто ў Расеі...
Беспрацоўе на Беларусі – вынік мафійнай палітыкі ў эканоміцы, разбурэньня і тармажэньня прадпрымальніцтва, дзеяньня кантрактнай сістэмы, дрэнных падаткавых правілаў, кантролю над людзьмі і г. д. У выніку страты працы і немагчымасьці зарабіць беларусы масава едуць у Расею ў шэры бізнэс ці проста ў рабства. Шмат хто не вяртаецца жывым. Сотні гінуць у расейскім крымінальным грамадзтве. Часта іх нават не рабуюць, а забіваюць самы крымінальныя працадаўцы, каб не выплочваць заробку. І ўсяроўна беларусы едуць у Расею. Захаду яны баяцца, а шлюзы адчыненыя толькі на ўсход. На 2006 год амаль мільён работнікаў-беларусаў выехаўшы на працу ў Расею. Гэта вялікія страты для Беларусі. Умовы выезду на заробкі ствараюцца штучна. Расея крымінальная і эканамічная зацікаўлена ў прышлай рабочай сіле. Гэта ўплывае на палітыку Расеі. На канцовым этапе этнацыду, калі б беларуская нацыя поўнасьцю была б адарваная ад сваіх каранёў і зрусіфікаваная, чакаецца замена насельніцтва (КГБ зрабіў высновы з савецкага вопыту). Беларусаў будуць імкнуцца выштурхнуць са сваёй краіны на ўсход і часткова – на захад (моладзь, інтэлект). Рэшта, як мяркуюць, дэградуе і паддасца агрэсіўнаму прышламу насельніцтву, якое будзе пад абаронай акупацыйнай палітыкі.
Замена насельніцтва акупацыйнымі ўладамі лічыцца злачынствам па міжнародных законах, але хто там калі ў Расеі трымаўся за нейкія законы? Ды і хто сказаў, што ў Беларусі, маўляў, акупацыйны рэжым? Прэзыдэнта ж самы выбралі, ды яшчэ й “прагаласавалі”, каб ён мог быць прэзыдэнтам колькі захоча..."
__________________
"Край мой родны, зьнішчаны, зьбіты,
зьліты крывёю, сьлязьмі абмыты..."
Язэп Фарботка
|