Цитата:
Сообщение от vitja-knd
Мая радзiма поунач Беларусi, нават пауночны захад. Бываю там разы два на год i кожны раз прыемна здзiуляе тое як гавораць на вiцебшчыне. Там нават у простым людскiм асяроддзе многiя, асаблiва сталага узросту людзi, могуць аднолькава добра размауляць па-расейску, па-беларуску, а шмат хто i па-польску, нiкога гэта не шакiруе. Так сама радыё i мясцовае тэлебачанне. Лiнгвicтычная падрыхтоука вядучых на парадак вышэйшая, яны вольна пераходзяць з прыгожай расейскай на прыгожую беларускую гаворку. Тое што слухаем па-магiлёускiх CМI, i Бабруйску - гэта нешта жудаснае. Але маем тое што заслугоуваем. Моучкi згаджацца недастаткова.
|
Раней думала, што Віцебская вобласьць самая зрусіфікаваная. Але потым пазнаёмілася
з самабытнай мастачкай жыхаркай Полацкага раёну, в. Германовічы - яна цярпела ад нейкай хваробы і перасоўвалася ў вазку. Мы зь ёй колькі год ліставаліся, пакуль яна мела манчымасьць адказваць мне. Сапраўды мову яна і расейскую (вельмі паважала і лічыла самай прыгожай, нат пісала на ёй паэмы аб няшчасным каханьні), і польскую (Біблію на ёй чытала), і беларускую ведала вельмі жыва, я зь яе лістоў вучылася. Па беларуску ў яе атрымліваліся прыгожыя вершы. І малюнкі ў яе былі цікавыя...
А што у магілёскіх СМІ ёсьць яшчэ нешта беларускамоўнае? Я больш нэтам карыстаюся.