Цитата:
Сообщение от Leta
Хм, пра караімаў ня ведала, дзякую за інфу цікавую.
А што тычыцца беларускамоўнасьці ў Бабруйску, яе мала і шмат хто да яе ставіцца на адэкватна, але бываюць такія цудоўныя выпадкі. Днямі знаёмая дзяўчына папрасіла беларускамоўную Біблію, бо хоча ўліцца ў мову, а гэтую кнігу яна чытае кожны дзень. Мы ехалі зь ёй у таксі, гаварылі па-беларуску, суседка па спадарожжу (таксама маладая дзяўчына) пачула нашую гаворку і... мы пачулі лекцыю аб тым, якая яна прыгожая правільная беларуская мова  . Астатнія моўча згаджаліся.
|
Мая радзiма поунач Беларусi, нават пауночны захад. Бываю там разы два на год i кожны раз прыемна здзiуляе тое як гавораць на вiцебшчыне. Там нават у простым людскiм асяроддзе многiя, асаблiва сталага узросту людзi, могуць аднолькава добра размауляць па-расейску, па-беларуску, а шмат хто i па-польску, нiкога гэта не шакiруе. Так сама радыё i мясцовае тэлебачанне. Лiнгвicтычная падрыхтоука вядучых на парадак вышэйшая, яны вольна пераходзяць з прыгожай расейскай на прыгожую беларускую гаворку. Тое што слухаем па-магiлёускiх CМI, i Бабруйску - гэта нешта жудаснае. Але маем тое што заслугоуваем. Моучкi згаджацца недастаткова.