Цитата:
Сообщение от Leta
Няўжош сярод усяго гэтага натоўпу беларусаў меней за ўсіх?  Вось так, другія народы асімілююць прышлых, а мы асімілюемся ў прышлых, бывае...
Год 11 таму атрымалі мы маленькую хацінку ў вёсцы пад Бабруйскам, адтуль маці майго бацькі родам. Вёсачка амаль памёрлая, раней там жылі ўсе толькі "палякі", толькі "паны" і толькі каталікі. І толькі там мае вушы адпачывалі, так прыгожа і натуральна гаварылі старыя па-беларуску, сярэдняе пакаленье ўжо трасянкай карысталіся, а моладзь па-расейску шпарыць.
А наконт караімаў - гэта праўда?
|
Прауду кажаш, Leta, натуральную беларускую гаворку на вулiцах Бабруйска сустрэць вельмi цяжка, але аднойчы мне удалася яе пачуць. Па Cацыялке ад майдана iшлi дзве, яшчэ маладыя, кабеткi, вельмi зграбныя i ладныя, i аб нечым сваiм размаулялi па-беларуску. Размаулялi для сабе, цiхутка, але хто чуу спуджана абарочвалicь як на латынь. Хiба так i ёсць. Можа яны былi акторкi цi вучыцелькi? Было гэта дзiуна i таямнiча.
А караiмы? - Алесь Адамовiч, нябожчык, з iх. Ён з мястэчка Глуша, недалёка ад Бабруйска калi ехаць на Глуск.
Заходзь часцей.