![]() |
Цитата:
Полностью,мне здаеца,"крыша поехала". |
Цитата:
Полностью,мне здаеца,"крыша поехала". |
Вельмi трагiчны час, каб яго пауней асэнсаваць - трэба тэрмiн. Гэтыя людзi хацелi для сваей айчыны нечага лепшага за камунiстычны лагер. Таму яны i трапiлi у рады здраднiкау беларускага народа. У канцы 44 з iх у Нямеччыне была сфармiравана дывiзiя "Беларусь", якая, прауда як i власауцы на усходнiм фронце не змагалася, вельмi памяркоуна са зброей здалiся амерыканцам у лютым 45. Большая частка з iх паспела паваяваць на старане амерыканцау i праявiла сабе геройскi пад Монта-Касiна, дзе палег польска-беларускi корпус, тым самым крывей аплацiушы магчымасць не вяртацца на радзiму (была такая дамоуленасць памiж саюзнiкамi). Тыя хто застуся жыць - дажывюць свой век у Англii...
|
vitja-knd, сегодня 20:11
Я думаю ты не оправдываешь их,а просто констатируешь данный факт.
|
Не берусь никого оправдывать да и судить тоже не берусь. Время потому и было страшным, что не оставляло выбора. Нет, выбор все же был - умереть или нет. Так что там поляки за кино снимают, Алесь? Небось социальный заказ заокеанских друзей?:rolleyes:
|
А как вообще можно сравнивать разные культуры. Ну и что, что наша РОДИНА граничит с Россией. В России живет более 150000000 человек (кстати, не все рускоязычные и знают русскую культуру). Это политика государства такая - преподавать белорусам в школах с детства русскую литературу, приибщая тем самым к рууской культуре. Так почему также не изучать польскю культуру. Только из-за того, что тут живёт куча русских военных, у которых пенсия больше зарплаты белоруса?
|
Прывітаньне, шаноўнае спадарства....ліцьвінаў да кучы бярэце?:D
|
Жмудзiн? Тут больш габрэяу.
|
Ня трэ' блытаць летувісаў(жмудзінаў ды аўкштотаў) зь ліцьвінамі(беларусамі):cool:
|
Лiцьвiн-беларус, так плюшчылi увесь час што не ведаем як назвацца...:)
|
Прывітаньне, а я неяк і не чакала ўжо сустрэць беларусаў недзе на бабруйскіх форумах. Вось радасьць та! Ну, дык я з вамі. Ці прымаеце?
|
Цитата:
|
Калi ласка, Лета, вельмi прыемна.:)
|
Цитата:
|
Цитата:
Бабруйшчына i само месца, увогуле не беларускi рэгiён. Габрэi, хахлы, палякi, кацапы, уетнамцы, караiмы, беларусы - каго толькi не прытулiла гэтая гасцiнная зямля - кожнай твары по пары. Перамешвалicь яны памiж сабой гадоу 300, i атрымалася новая гiбрыдная суполка людзей - "бабруйчане". Аб гэтым i гаворка. Праз некаторы час можна патрабаваць i адмiнiстрацыйнай незалежнасцi, пакуль у межах Магiлёушчыны, потым, глядзi, самаправазгласiмся у нейкi Бабрастан, а можа i не. |
Цитата:
Год 11 таму атрымалі мы маленькую хацінку ў вёсцы пад Бабруйскам, адтуль маці майго бацькі родам. Вёсачка амаль памёрлая, раней там жылі ўсе толькі "палякі", толькі "паны" і толькі каталікі. І толькі там мае вушы адпачывалі, так прыгожа і натуральна гаварылі старыя па-беларуску, сярэдняе пакаленье ўжо трасянкай карысталіся, а моладзь па-расейску шпарыць. А наконт караімаў - гэта праўда? |
Цитата:
А караiмы? - Алесь Адамовiч, нябожчык, з iх. Ён з мястэчка Глуша, недалёка ад Бабруйска калi ехаць на Глуск. Заходзь часцей. |
Хм, пра караімаў ня ведала, дзякую за інфу цікавую.
А што тычыцца беларускамоўнасьці ў Бабруйску, яе мала і шмат хто да яе ставіцца на адэкватна, але бываюць такія цудоўныя выпадкі. Днямі знаёмая дзяўчына папрасіла беларускамоўную Біблію, бо хоча ўліцца ў мову, а гэтую кнігу яна чытае кожны дзень. Мы ехалі зь ёй у таксі, гаварылі па-беларуску, суседка па спадарожжу (таксама маладая дзяўчына) пачула нашую гаворку і... мы пачулі лекцыю аб тым, якая яна прыгожая правільная беларуская мова:D. Астатнія моўча згаджаліся. |
Цитата:
|
Беларускім Габрэям
Вельмі прыемна што тут яшчэ хтосьці ёсьць.
Вось вам чарговая вытрымка: Павал Севярынец. Нацыянальная ідэя. "ГАБРЭЙСТВА …Беларусь? І пасьля гэтага вы будзеце гаварыць мне, што ў вас няма сваякоў у Ізраілі?… Зь Беларусі паходзяць лідэры сіянісцкага руху і большасьць кіраўнікоў адноўленае дзяржавы Ізраіль – два прэзыдэнты й шэсьць прэм'ер-міністраў. Габрэйская дыяспара Беларусі адрадзіла старажытны іўрыт, зрабіла дзяржаўнай моваю ідыш і прыдумала эспэранта, заснавала "Масад" і найславуцейшыя габрэйскія школы – іешывы – а таксама дала сьвету дзесяткі знакамітасьцяў, дзеячоў і геніяў плянэтарнага маштабу. Габрэі ("жыды", "жыдове") зьявіліся ў Беларусі яшчэ ў Сярэднявеччы – іх добра арганізаваныя й уплывовыя кагалы з XIV ст., паводле вялікакняскіх прывілеяў, займаліся камэрцыяй ды рамесьніцтвам. "А сыны Ізраілевыя пладзіліся вельмі, і размножыліся, і зрабіліся яны дужа моцныя, і напоўнілася тая зямля імі." (Выхад 1:7) Эўрапейскае скрыжаваньне. Небывалая талеранцыя. Натуралёвая духовасьць. Багаты й утульны край. Беларусь? Ды проста зямля абяцаная! Па меры таго, як у тагачаснай Эўропе ў выніку крыжовых паходаў, эпідэміі чумы й разгулу цемрашальства габрэі пачалі падвяргацца ўсё больш моцнаму ўціску, цэнтар цяжару габрэйскага расьсяленьня паволі перамяшчаўся зь Нямеччыны на ўсход, праз Польшчу да ВКЛ – дабраславёнага Ханаану, дзе цякуць малако і мёд. У XV – XVI стст. міграцыя прыняла масавы характар: на беларускіх землях аселі дзесяткі тысячаў габрэяў. Беларусь Залатога веку чула на ўласныя вушы й бачыла на ўласныя вочы, як выконвалася Божае абяцаньне габрэям: "Я дабраслаўлю тых, што дабраслаўляюць цябе…” (Быцьцё 12:3) Беларусь атрымала дар велізарнага гістарычнага значэньня. На працягу апошніх стагодзьдзяў, да аднаўленьня габрэйскае дзяржаўнасьці, якраз тут, у Сэрцы Эўропы, і быў Ізраіль! Мільёны габрэяў век за векам канцэнтраваліся на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства. … І што, цяпер вы таксама будзеце пытацца ў мяне, чаму беларуская гісторыя так нагадвае Біблію?.. У XIX – пачатку ХХ стст. абмежаваныя імпэрскай рысай аселасьці габрэі складалі асноўнае насельніцтва беларускіх гарадоў. Менск, Магілёў, Берасьце, Віцебск, Гомель, Пінск, Мазыр былі габрэйскімі на 50-80%! У Валожыне, Міры, Слоніме, Слуцку дзейнічалі самыя вядомыя ў сьвеце іешывы – юдаісцкія ўнівэрсытэты. Сюды, да знакамітых равінаў і тлумачальнікаў Талмуду таго часу зьяжджаліся вучыцца габрэі з ЗША, Нямеччыны, Ангельшчыны. Беларусь выконвала ролю агромністага рэзэрвуару, дзе намнажаліся сілы для адраджэньня народа, абранага Богам. Беларусь – другая радзіма габрэйства, ня больш, ня менш. Фэномэн габрэйскага расьсеяньня, які спрабуюць сарамліва не заўважаць дагэтуль, насамрэч іскрыць і зьзяе ў беларускай нацыянальнай ідэі на поўную сілу. Бліскучыя імёны, пляяды талентаў, паўсюдныя прозьвішчы зь беларускай сэмантыкай на Захадзе і Усходзе – ад клясычных Рабіновіча й Кагановіча да Гомельскага, Сланімскага, Слуцкай, Шклоўскага ці Магілевера, па якіх можна вывучаць геаграфію Беларусі – скрышталізоўваліся тут, у краіне ціхай, сьветлай і празрыстай, у вобласьці высокае духовае канцэнтрацыі. Зорны час беларускага габрэйства, пік ягонае трагедыі й нацыянальны трыюмф – ХХ стагодзьдзе. Беларусь літаральна выбухнула габрэйскай пасіянарнасьцю. З плоднасьцю біблійных патрыярхаў яна нараджала: — Мастакоў з сусьветным імем: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Саламона Юдовіна, Льва Бакста; — Клясыкаў габрэйскай літаратуры: Мендэля Мойхер-Сфорыма, Ізі Харыка, Майсея Кульбака; — Фантаста Айзэка Азімава, філёзафа Саламона Маймана, скульптара Заіра Азгура, пісьменьніка Зьмітрака Бядулю; — Егуду Бэн-Эліезэра, што стварыў наноў іўрыт, і Людвіка Замэнгафа, што вынайшаў эспэранта; — Лідэра рэлігійнага сіянізму Меіра Бар-Ілана з Валожына; заснавальніка Сусьветнага Сіянісцкага Кангрэсу Навума Гольдмана зь Вішнева, стваральніка габрэйскага руху Расеі, Шмуэля Магілевера, старшыню Габрэйскае Агенцыі й Сусьветнай Сіянісцкай Арганізацыі Ар'е Дульчына зь Менску; — Ісэра Харэла (Ізю Гальперына), бацьку "Масаду", які здолеў здабыць і перадаць у ЦРУ даклад Хрушчова аб разьвенчваньні культу Сталіна яшчэ да яго выступу на ХХ зьезьдзе КПСС; — Міхала Грузэнбэрга, у 1941-49 гг. галоўнага рэдактара Саўінфармбюро, і Сямёна Косбэрга, асноўнага канструктара савецкіх касьмічных рухавікоў… … І што, вы скажаце мне, што гэта ня нашыя людзі?!. |
Беларускія габрэі – гэта супэрзоркі заходняе цывілізацыі. Норбэрт Вінэр, заснавальнік кібэрнэтыкі – зь сям’і беларускіх эмігрантаў. Давід Сарноў, кіраўнік Радыёкарпарацыі ЗША, дарадца Эйзэнхаўэра і патрыярх сучаснае мэдыя-індустрыі – зь Меншчыны. Ізя Бейлін, ён жа Ірвінг Берлін, аўтар “God Bless to America”, музыкі для 19 мюзіклаў, 18 кінафільмаў і 282-х найпапулярнейшых гітоў ЗША – з Магілёва. Ляўрэат нобэлеўскае прэміі Аарон Клуг – зэльвенскі. Давід Мэр-Сухаўлянскі – заснавальнік Лас-Вегасу, "самая загадкавая постаць амэрыканскае мафіі", што ніводнага разу не трапляўся ў турму і стаў прататыпам для Майкла Карлеонэ з "Хроснага бацькі" Марыё К'еза – гарадзенскі. Легенды Галівуду Кірк Дуглас з сынам Майклам Дугласам – магілёўскія!
Беларускае габрэйства спарадзіла бомбаў сусьветнае рэвалюцыі – Паўла Аксельрода са Шклова, рэдактара "Іскры" й старшыню партыі меншавікоў; Рыгора Гершуні зь Менску, стваральніка баявой арганізацыі эсэраў; Аляксандра Парвуса зь Бярэзіна, галоўнага фінансіста й выдаўца партыі бальшавікоў, а ў дадатак і Фані Каплан з Рэчыцы, якая старшыню гэтае партыі ледзь не адправіла на той сьвет стрэламі з рэвальвэру, а яшчэ пяцёх зь дзевяці заснавальнікаў РСДРП… … Ну вось, як заўжды: габрэі зноў ва ўсім вінаватыя!… Беларусь дала пачатак цэлым габрэйскім партыям – Бунду (Вільня, 1897) і "Паалей-Цыёну" ("Рабочыя Сыёну" – Менск, 1901) Гітлераўскі нацызм спрабаваў зьнішчыць беларускі Ізраіль. Попел Трасьцянца, Менскага гета й дзесяткаў фашыстоўскіх канцлягераў дагэтуль грукае ў Сэрца Эўропы. І ўсе-такі – старонка гісторыі чалавецтва, вартая Новага Запавету! – менавіта Беларусь выканала ключавую ролю ў цудоўным уваскрасеньні Ізраілю, прадказаным Бібліяй. Пасьля амаль дзьвюхтысячагадовага блуканьня па сьвеце, прыцясьненьняў на чужыне, вякоў антысэмітызму й кашмару нацысцкага генацыду богаабраны народ вярнуўся на Сьвятую Зямлю. Першы прэзыдэнт Ізраілю, Хаім Вейцман, з Моталю і трэці, Залман Шазар, зь Міру; прэм'ер-міністры Іцхак Шамір, Арыэль Шарон, Голда Мэір, Мэнахем Бегін, Шымон Перас, Іцхак Рабін (апошнія трое – яшчэ й ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру) – родам зь Беларусі! Іх пачынаеш пазнаваць паводле няўлоўнага генэтычнага коду: большасьць "літоўскіх", "рускіх", "польскіх" ды "савецкіх" габрэяў – носьбіты ўзьнёслае, сьветлае, адухоўленае беларускае мэнтальнасьці. Калі чытаеш Біблію, напоўненую дабраславеньнямі й пракляцьцямі ізраільскаму народу, перабіраеш неверагодную й драматычную гісторыю беларускага габрэйства – кожнае імя, кожны вобраз, кожнае прароцтва адкрывае перад табою Беларусь. Гэта кранае асабіста. Гэта прымушае трымцець. Гэта працінае да пачуцьця яўнае роднасьці. Зрэшты, мы даўно пра гэта здагадваліся. Такі праўда, кожны з нас хоць крыху габрэй!" |
Цитата:
з самабытнай мастачкай жыхаркай Полацкага раёну, в. Германовічы - яна цярпела ад нейкай хваробы і перасоўвалася ў вазку. Мы зь ёй колькі год ліставаліся, пакуль яна мела манчымасьць адказваць мне. Сапраўды мову яна і расейскую (вельмі паважала і лічыла самай прыгожай, нат пісала на ёй паэмы аб няшчасным каханьні), і польскую (Біблію на ёй чытала), і беларускую ведала вельмі жыва, я зь яе лістоў вучылася. Па беларуску ў яе атрымліваліся прыгожыя вершы. І малюнкі ў яе былі цікавыя... А што у магілёскіх СМІ ёсьць яшчэ нешта беларускамоўнае? Я больш нэтам карыстаюся. |
Цитата:
|
Вельмi рады, Змiтрок, зноу чуць цябе. З генiяльных габрэяу ты запамятау Яшу Зельдовiча. Тож зямляк наш...
|
Цитата:
Я таксама вучыла мову па кніжках Караткевіча, нат' праз "Каласы пад сярпом тваім" я атрымала асаблівае адкрыцьцё (дзесьці ў сёмай класе): "У беларусаў аказваецца, ёсьць свая гісторыя"... |
Цитата:
Прачытау захлебваючысь ад асалоды, вельмi жыва уяуляючы дзеянне. Праз многа гадоу даведауся што быу гэта кiнасцэнарый, якi так i не стау фiльмам. А жаль. Каласы - значна потым. Вучоба у Менску, дзе яго мне паказвали як беларусскага Мессiю, жыу ён у 9-павярховым доме што прыступкамi cыходзiць па К Маркса да Свicлачы, каля Дому Афiцэрау, быу тады ужо хворы на цэроз i выглядау не лепшым чынам. Потым яго смерць, i як узнагарода за яе 8-томнае выданне, якое я адразу купiу у двух экзэмплярах. |
Цитата:
|
Цитата:
|
Цитата:
|
Цитата:
|
Цитата:
|
Цитата:
Панi паважае Быкава. Але мяне ён павяргае у роспач и самоту. Не дае аглядзецца, бязлiтасна вядзе да фiнала, а фiнал яго заужды сумны. Някляева не ведаю, сорамна, калi Вам будзе да спадобы не трымайце у сабе, тады трэба будзе пашукаць гэтага Лабуха. |
Цитата:
|
Цитата:
|
Цитата:
Цитата:
|
Дзякую, шаноуная панi Leta, пiшыце болей i не толькi у гэтай тэме. Вы вельмi адукаваны чалавек, разнастайны, цiкавы, пачэсны, творчы, а нам тут усiм гэткага бракуе. Можа саромеючася Вас астатнiя паспрабуюць трошкi адмыцца ад бруду. Ва усялякiм разе я паспрабую стаць лепей:D.
|
Цитата:
|
Вядома што так.
Калi мы былi малыя то вельмi спадабалася нам бавiць час на возеры, лавiлi рыбу, ракау потым варылi i смажылi на вогнiшчы, вядома ж купалicь. Аквапаркау тады (як i зараз) не было, але дзецi заужды знойдуць cабе забаву. Вельмi да спадобы было нам пасля дажджу па мокраму глеiстаму жолабу з`яжджаць на пузе альбо дупе з высокага берага прама у возера - ляцець колькi там метрау па вадзе як трапна кiнуты каменчык. Але аднойчы сябру майму школьнаму Мiшку не пашансавала - куском бутэлькавага шкла яму распаласавала пуза ад горла да паха. Як мы дзецi яго выцягвалi з вады як запiхвалi абратна кiшкi, бiнтавалi кашуляй, цягнулi небараку да шашы, а потым везлi у нашую пасялковую бальнiцу памятаю смутна. Але здаецца тады мы i былi тымi анёламi з крыламi за спiнамi. Мiшку прамылi вантробу, зашнуравалi i праз некаторы час ён стау вядомым у Лiтве бандытам, ну а мы хто кем:o, Крылы нашыя, вядома, тож кудысцi падзелiсь... |
Так, дзеці заўсёды больш шчырыя і адкрытыя за дарослых. Але калі сур'ёзна, дык у кожнам з нас жыве той маленькі хлопчык ці дзяўчынка. Гэта самая жывая і шчырая, самая праўдзівая і чыстая частка нашай натуры. Толькі яна праяўляецца ў асобнай атмасферы... бясьпекі, любві і прыняцьця. Гэта я к таму, што ня ўсё так ужо і кепска.
Як дзесьці напісана: хто шукае, той заўсёды знойдзе :)... |
Цитата:
|
Текущее время: 10:47. Часовой пояс GMT +3. |
Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025