![]() |
Дзякую, шаноуная панi Leta, пiшыце болей i не толькi у гэтай тэме. Вы вельмi адукаваны чалавек, разнастайны, цiкавы, пачэсны, творчы, а нам тут усiм гэткага бракуе. Можа саромеючася Вас астатнiя паспрабуюць трошкi адмыцца ад бруду. Ва усялякiм разе я паспрабую стаць лепей:D.
|
Цитата:
|
Вядома што так.
Калi мы былi малыя то вельмi спадабалася нам бавiць час на возеры, лавiлi рыбу, ракау потым варылi i смажылi на вогнiшчы, вядома ж купалicь. Аквапаркау тады (як i зараз) не было, але дзецi заужды знойдуць cабе забаву. Вельмi да спадобы было нам пасля дажджу па мокраму глеiстаму жолабу з`яжджаць на пузе альбо дупе з высокага берага прама у возера - ляцець колькi там метрау па вадзе як трапна кiнуты каменчык. Але аднойчы сябру майму школьнаму Мiшку не пашансавала - куском бутэлькавага шкла яму распаласавала пуза ад горла да паха. Як мы дзецi яго выцягвалi з вады як запiхвалi абратна кiшкi, бiнтавалi кашуляй, цягнулi небараку да шашы, а потым везлi у нашую пасялковую бальнiцу памятаю смутна. Але здаецца тады мы i былi тымi анёламi з крыламi за спiнамi. Мiшку прамылi вантробу, зашнуравалi i праз некаторы час ён стау вядомым у Лiтве бандытам, ну а мы хто кем:o, Крылы нашыя, вядома, тож кудысцi падзелiсь... |
Так, дзеці заўсёды больш шчырыя і адкрытыя за дарослых. Але калі сур'ёзна, дык у кожнам з нас жыве той маленькі хлопчык ці дзяўчынка. Гэта самая жывая і шчырая, самая праўдзівая і чыстая частка нашай натуры. Толькі яна праяўляецца ў асобнай атмасферы... бясьпекі, любві і прыняцьця. Гэта я к таму, што ня ўсё так ужо і кепска.
Як дзесьці напісана: хто шукае, той заўсёды знойдзе :)... |
Цитата:
|
Цитата:
|
Цитата:
|
Успаміны дык успаміны:D...
Я летам на канікулах гасьцявала ў бабулі. Гэта самы цэнтар гораду, базар, вуліца Бахарава, па якой па начах хадзілі танкі. Дзьвухкватэрны дамок, двор за дашчатым плотам, чорны пясок і мы, малые ды заўсёды мурзатыя. Дарослыя хлопцы кралі кавуны з базару, а мы ім зайздросьцілі, бо не дараслі яшчэ да такіх спраў))). |
Наурад-лi, панi дарасла да гэткiх спрау.
|
Цитата:
|
А чаму не? Красцi канешне справа благая, але калi гаворка пра само жыццё, пра iснаванне чалавека, то лiчу дапушчальным што-небудзь стыбрыць з агарода, а яшчэ лепей у тых хто вогуле кавуноу тых не вырашчвау а толькi прадае. Тым больш, лепей каяцца у гэтых грахах, чым у любых iншых:D.
|
Каяцца заўсёды ў нечым прыходзіцца. Чым бліжэй ты да сьвятла, тым мацней бачыш бруд на каўнеры сваёй, здаецца, такой бялюткай кашулі. Добра, што Сьвятло ласкавае і літасьцівае, ня сьлепіць...
Дзякую вам за размову, Віця! Так доўга ды па-беларуску мяне яшчэ ніхто не вытрымліваў. РЭСПЭКТ))) ... і віншую з усімі набліжаючыміся сьвятамі:)! |
Так сама вIншую мiлую панi з Калядамi, жадаю Ёй усiх благ i магчымых поспехау у наступаючым Новым Годзе. Мне таксама была вельмi прыемна. Ал ж гэта не развiтанне?:o
|
Навошта разьвітвацца? Трэ' размовы размаўляць... пачынайце;)
|
Хачу распаведаць як я не стау палаунiчым.
Бацька мой памёр рана, дзядзька, каб хоць трохi яго падмянiць, час ад часу брау мяне падлетка да сабе на хутар - вельмi маляунiчае месца. У яго, заузятага паляунiчага, быу дурнаваты сабака Дунайка i цэлы арсенал рознакалiбернай зброi, баявых прыпасау, розных трафеяу што тады вельмi мяне раззадорвала i займала. Чалавек быу вельмi заняты, галоуны ветэрынарны урач раёна ды i гаспадарка, пчолы, але знаходзiу трохi часу каб паблытацца з ружжом. Аднойчы угаварыу яго узяць и мяне, было тады гадоу 12, можа трохi меньш. Вось шоргаем мы утрох (ён, я i Дунайка) па жнiвеньскай жытнёвай сцярне, пералескi, палi, сонейка. Глядзiм сабака наш стау як укапаны у зямлю, а пярэднюю правую нагу падагнуу пад бруха - зрабiу значыцца "стойку". Дзядзька заладавау у ствалы патроны i дубальтоуку сваю падняу. Дунайка трохi пастаяушы рвануу напшут i ... , падняушы з травы здаравеннага рудога ката (мышкавау злодзей), адразу загнау яго на самую вяршыню блiжэйшай бярозы. Гэта былi апошнiя iмгненнi жыцця беднай пачвары. Мой любiмы дзядзька без разважанняу даубануу з дзьвух руль па бярозе, i у тым месцы дзе сядзеу нi у чым НЕ ПАВIННЫ кот стварылася дзiра з ператрушчанага лiсця ветак i нейкага пуха. Дунайка прыцягнуу тое што ад рудога засталося i пачэсна паклау перад намi. Паляванне скончылася. Усю дарогу дамоу галоуны ветэрэнар распавядау якую шкоду роднай прыродзе прыносяць гэтыя адзiчалыя за лета каты, як яны ядуць маленькiх зайчыкау, птушак, як iх трэба знiшчаць. Што ён не мог не страляць, бо гэта трэ деля выхавання сабакi. Усе гэта я разумеу, але на душы было паскудна. |
Текущее время: 22:20. Часовой пояс GMT +3. |
Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025