Форум города Бобруйска

Форум города Бобруйска (https://bobruisk.org/forums/index.php)
-   Флейм (https://bobruisk.org/forums/forumdisplay.php?f=2)
-   -   Шукаю Беларусаў! (https://bobruisk.org/forums/showthread.php?t=1217)

Zmicier 19.11.2007 15:18

Беларускія габрэі – гэта супэрзоркі заходняе цывілізацыі. Норбэрт Вінэр, заснавальнік кібэрнэтыкі – зь сям’і беларускіх эмігрантаў. Давід Сарноў, кіраўнік Радыёкарпарацыі ЗША, дарадца Эйзэнхаўэра і патрыярх сучаснае мэдыя-індустрыі – зь Меншчыны. Ізя Бейлін, ён жа Ірвінг Берлін, аўтар “God Bless to America”, музыкі для 19 мюзіклаў, 18 кінафільмаў і 282-х найпапулярнейшых гітоў ЗША – з Магілёва. Ляўрэат нобэлеўскае прэміі Аарон Клуг – зэльвенскі. Давід Мэр-Сухаўлянскі – заснавальнік Лас-Вегасу, "самая загадкавая постаць амэрыканскае мафіі", што ніводнага разу не трапляўся ў турму і стаў прататыпам для Майкла Карлеонэ з "Хроснага бацькі" Марыё К'еза – гарадзенскі. Легенды Галівуду Кірк Дуглас з сынам Майклам Дугласам – магілёўскія!

Беларускае габрэйства спарадзіла бомбаў сусьветнае рэвалюцыі – Паўла Аксельрода са Шклова, рэдактара "Іскры" й старшыню партыі меншавікоў; Рыгора Гершуні зь Менску, стваральніка баявой арганізацыі эсэраў; Аляксандра Парвуса зь Бярэзіна, галоўнага фінансіста й выдаўца партыі бальшавікоў, а ў дадатак і Фані Каплан з Рэчыцы, якая старшыню гэтае партыі ледзь не адправіла на той сьвет стрэламі з рэвальвэру, а яшчэ пяцёх зь дзевяці заснавальнікаў РСДРП…

… Ну вось, як заўжды: габрэі зноў ва ўсім вінаватыя!…

Беларусь дала пачатак цэлым габрэйскім партыям – Бунду (Вільня, 1897) і "Паалей-Цыёну" ("Рабочыя Сыёну" – Менск, 1901)

Гітлераўскі нацызм спрабаваў зьнішчыць беларускі Ізраіль. Попел Трасьцянца, Менскага гета й дзесяткаў фашыстоўскіх канцлягераў дагэтуль грукае ў Сэрца Эўропы.

І ўсе-такі – старонка гісторыі чалавецтва, вартая Новага Запавету! – менавіта Беларусь выканала ключавую ролю ў цудоўным уваскрасеньні Ізраілю, прадказаным Бібліяй. Пасьля амаль дзьвюхтысячагадовага блуканьня па сьвеце, прыцясьненьняў на чужыне, вякоў антысэмітызму й кашмару нацысцкага генацыду богаабраны народ вярнуўся на Сьвятую Зямлю. Першы прэзыдэнт Ізраілю, Хаім Вейцман, з Моталю і трэці, Залман Шазар, зь Міру; прэм'ер-міністры Іцхак Шамір, Арыэль Шарон, Голда Мэір, Мэнахем Бегін, Шымон Перас, Іцхак Рабін (апошнія трое – яшчэ й ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру) – родам зь Беларусі!

Іх пачынаеш пазнаваць паводле няўлоўнага генэтычнага коду: большасьць "літоўскіх", "рускіх", "польскіх" ды "савецкіх" габрэяў – носьбіты ўзьнёслае, сьветлае, адухоўленае беларускае мэнтальнасьці.

Калі чытаеш Біблію, напоўненую дабраславеньнямі й пракляцьцямі ізраільскаму народу, перабіраеш неверагодную й драматычную гісторыю беларускага габрэйства – кожнае імя, кожны вобраз, кожнае прароцтва адкрывае перад табою Беларусь. Гэта кранае асабіста. Гэта прымушае трымцець. Гэта працінае да пачуцьця яўнае роднасьці.

Зрэшты, мы даўно пра гэта здагадваліся. Такі праўда, кожны з нас хоць крыху габрэй!"

Leta 19.11.2007 20:58

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 13683)
Мая радзiма поунач Беларусi, нават пауночны захад. Бываю там разы два на год i кожны раз прыемна здзiуляе тое як гавораць на вiцебшчыне. Там нават у простым людскiм асяроддзе многiя, асаблiва сталага узросту людзi, могуць аднолькава добра размауляць па-расейску, па-беларуску, а шмат хто i па-польску, нiкога гэта не шакiруе. Так сама радыё i мясцовае тэлебачанне. Лiнгвicтычная падрыхтоука вядучых на парадак вышэйшая, яны вольна пераходзяць з прыгожай расейскай на прыгожую беларускую гаворку. Тое што слухаем па-магiлёускiх CМI, i Бабруйску - гэта нешта жудаснае. Але маем тое што заслугоуваем. Моучкi згаджацца недастаткова.

Раней думала, што Віцебская вобласьць самая зрусіфікаваная. Але потым пазнаёмілася
з самабытнай мастачкай жыхаркай Полацкага раёну, в. Германовічы - яна цярпела ад нейкай хваробы і перасоўвалася ў вазку. Мы зь ёй колькі год ліставаліся, пакуль яна мела манчымасьць адказваць мне. Сапраўды мову яна і расейскую (вельмі паважала і лічыла самай прыгожай, нат пісала на ёй паэмы аб няшчасным каханьні), і польскую (Біблію на ёй чытала), і беларускую ведала вельмі жыва, я зь яе лістоў вучылася. Па беларуску ў яе атрымліваліся прыгожыя вершы. І малюнкі ў яе былі цікавыя...

А што у магілёскіх СМІ ёсьць яшчэ нешта беларускамоўнае? Я больш нэтам карыстаюся.

vitja-knd 19.11.2007 23:34

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 13738)

У Магiлёускiх СМI - хiба нiчога, а жаль, беларусау на Падняпроуе шмат. А я вучыу па кнiжках Караткевiча, якi захлынуу мяне выпадкова у дзяцiнстве i не адпускае. Мацi мая родам са Смаленшчыны - тож нашы людзi, але вельмi зрусiфакаваныя, а бацька якi ведау польскую, беларускую i рускую памер вельмi рана..., таму выбачайте, Панi Leta, за памылкi.

vitja-knd 19.11.2007 23:41

Вельмi рады, Змiтрок, зноу чуць цябе. З генiяльных габрэяу ты запамятау Яшу Зельдовiча. Тож зямляк наш...

Leta 21.11.2007 22:11

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 13788)
У Магiлёускiх СМI - хiба нiчога, а жаль, беларусау на Падняпроуе шмат. А я вучыу па кнiжках Караткевiча, якi захлынуу мяне выпадкова у дзяцiнстве i не адпускае. Мацi мая родам са Смаленшчыны - тож нашы людзi, але вельмi зрусiфакаваныя, а бацька якi ведау польскую, беларускую i рускую памер вельмi рана..., таму выбачайте, Панi Leta, за памылкi.

Памылкі не страшна, хаця я і не бачыла іх, мабыць не зьвяртала ўвагі)).
Я таксама вучыла мову па кніжках Караткевіча, нат' праз "Каласы пад сярпом тваім" я атрымала асаблівае адкрыцьцё (дзесьці ў сёмай класе): "У беларусаў аказваецца, ёсьць свая гісторыя"...

vitja-knd 21.11.2007 23:12

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 13955)
Памылкі не страшна, хаця я і не бачыла іх, мабыць не зьвяртала ўвагі)).
Я таксама вучыла мову па кніжках Караткевіча, нат' праз "Каласы пад сярпом тваім" я атрымала асаблівае адкрыцьцё (дзесьці ў сёмай класе): "У беларусаў аказваецца, ёсьць свая гісторыя"...

А маёй першай кнiжкай была "Хрыстос прызямлiуся у Гародне", хiба тож гадоу 13 было.
Прачытау захлебваючысь ад асалоды, вельмi жыва уяуляючы дзеянне. Праз многа гадоу даведауся што быу гэта кiнасцэнарый, якi так i не стау фiльмам. А жаль. Каласы - значна потым. Вучоба у Менску, дзе яго мне паказвали як беларусскага Мессiю, жыу ён у 9-павярховым доме што прыступкамi cыходзiць па К Маркса да Свicлачы, каля Дому Афiцэрау, быу тады ужо хворы на цэроз i выглядау не лепшым чынам. Потым яго смерць, i як узнагарода за яе 8-томнае выданне, якое я адразу купiу у двух экзэмплярах.

Leta 28.11.2007 22:14

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 13994)
А маёй першай кнiжкай была "Хрыстос прызямлiуся у Гародне", хiба тож гадоу 13 было.
Прачытау захлебваючысь ад асалоды, вельмi жыва уяуляючы дзеянне. Праз многа гадоу даведауся што быу гэта кiнасцэнарый, якi так i не стау фiльмам. А жаль. Каласы - значна потым. Вучоба у Менску, дзе яго мне паказвали як беларусскага Мессiю, жыу ён у 9-павярховым доме што прыступкамi cыходзiць па К Маркса да Свicлачы, каля Дому Афiцэрау, быу тады ужо хворы на цэроз i выглядау не лепшым чынам. Потым яго смерць, i як узнагарода за яе 8-томнае выданне, якое я адразу купiу у двух экзэмплярах.

Пэўна ўсе мы з аднаго пачыналі)). У мяне таксама стаіць у шафе той васьмітомнік. А "Хрыстос прызямліўся ў Гародне" мая першая беларускамоўная кніга - адпакутавала тады, але адсодкаў 75 зразумела. Вельмі люблю ягоныя вершы, заўсёды бяру гэты том з сабой у вёску. Хаця цяпер бліжэй іншыя раманы-апавяданьні, але ж, дзякуй Богу за Караткевіча!

vitja-knd 28.11.2007 22:44

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 14537)
. Хаця цяпер бліжэй іншыя раманы-апавяданьні, але ж, дзякуй Богу за Караткевіча!

Цiкава?

Leta 01.12.2007 20:40

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 14552)
Цiкава?

Дарослая стала ўжо))), не задавальняе рамантычна-казачны погляд на чалавека.

vitja-knd 01.12.2007 22:57

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 14858)
Дарослая стала ўжо))), не задавальняе рамантычна-казачны погляд на чалавека.

Мне цiкава якiя аутары i творы захапляюць панi зараз? Можа i я што-небудзь сабе падбяру...

Leta 04.12.2007 00:02

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 14874)
Мне цiкава якiя аутары i творы захапляюць панi зараз? Можа i я што-небудзь сабе падбяру...

Пані цяпер Быкава чытае. Пачынала зь ягонай "Доўгая дарога да дому"... Сёньня запампавала Някляева "Лабух" - кажуць, што рэч добрая, трэ' самой упэўніцца)).

vitja-knd 09.12.2007 18:27

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 15055)
Пані цяпер Быкава чытае. Пачынала зь ягонай "Доўгая дарога да дому"... Сёньня запампавала Някляева "Лабух" - кажуць, што рэч добрая, трэ' самой упэўніцца)).

Прашу прабачэння, панi Leta, часова не было магчымасцi адказваць.
Панi паважае Быкава. Але мяне ён павяргае у роспач и самоту. Не дае аглядзецца, бязлiтасна вядзе да фiнала, а фiнал яго заужды сумны. Някляева не ведаю, сорамна, калi Вам будзе да спадобы не трымайце у сабе, тады трэба будзе пашукаць гэтага Лабуха.

Leta 09.12.2007 20:55

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 15217)
Прашу прабачэння, панi Leta, часова не было магчымасцi адказваць.
Панi паважае Быкава. Але мяне ён павяргае у роспач и самоту. Не дае аглядзецца, бязлiтасна вядзе да фiнала, а фiнал яго заужды сумны. Някляева не ведаю, сорамна, калi Вам будзе да спадобы не трымайце у сабе, тады трэба будзе пашукаць гэтага Лабуха.

Дзякую. Быкаў сапраўды, часам змрочна пісаў, але гэта жыцьцё. Мне цікава, захоплівае псіхалагічнасьць ягоных твораў. Там жывыя людзі ды з гістарычнага пункта праўдзіва. І яшчэ цікава здагадвацца аб тым які быў сам аўтар, што ён думаў, як ставіўся да той ці іншай акалічнасьці...

vitja-knd 10.12.2007 00:42

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 15223)
Дзякую. Быкаў сапраўды, часам змрочна пісаў, але гэта жыцьцё. Мне цікава, захоплівае псіхалагічнасьць ягоных твораў. Там жывыя людзі ды з гістарычнага пункта праўдзіва. І яшчэ цікава здагадвацца аб тым які быў сам аўтар, што ён думаў, як ставіўся да той ці іншай акалічнасьці...

Так-так, i усё гэта у Быкава вельмi бязлiтасна. Ён, як чалавек моцны, стварау свае рэчы таксама людзям трывалым i моцным, якiх, у сваю чаргу, на свеце не багата. Ва усялякiм разе сабе да iх, ня у коiм разе, не лiчу. А верш Ваш, панi Leta, гаворыць аб тым што натура у Вас гераiчная. Дык як Лабух Някляяускi?

Leta 12.12.2007 22:24

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 15235)
Так-так, i усё гэта у Быкава вельмi бязлiтасна. Ён, як чалавек моцны, стварау свае рэчы таксама людзям трывалым i моцным, якiх, у сваю чаргу, на свеце не багата. Ва усялякiм разе сабе да iх, ня у коiм разе, не лiчу. А верш Ваш, панi Leta, гаворыць аб тым што натура у Вас гераiчная.

Можа і так ( я пра Быкава), мне ж бачыцца ў ягоных творах сьветлым тое, што ў самых крайных сітуацыях частка зь іх знаходзяць у сабе сілы на сапраўдныя і прыстойныя паступкі. М-м-м, так бы мовіць, ня ўсё аказваецца так у чалавеку кепска, калі ён сярод жыцьцёвага форс мажора бывае здольны любіць, ахвяраваць і г.д. Гэта мая "гэраічная натура":D гавора...
Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 15235)
Дык як Лабух Някляяускi?

"Лабух" ніяк. Прынамсі, для мяне. Ня ведаю, ці здолею дачытаць да канца. А жалка, вельмі цікава было б пачытаць добры твор пра нашую рэчаіснасьць, не маскоўскую - беларускую. Гэта там ёсьць і цікавыя моманты ды думкі ёсьць. Але ж аўтар занадта ўвагі надае Фройдаўскім штучкам у сваім апісаньні жыцьця героя і ягоных жанчын, дзяцей, знаёмых. Напружвае))).

Текущее время: 22:24. Часовой пояс GMT +3.

Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025