Форум города Бобруйска

Форум города Бобруйска (https://bobruisk.org/forums/index.php)
-   Флейм (https://bobruisk.org/forums/forumdisplay.php?f=2)
-   -   Шукаю Беларусаў! (https://bobruisk.org/forums/showthread.php?t=1217)

Bobr) 09.08.2007 10:54

А как вообще можно сравнивать разные культуры. Ну и что, что наша РОДИНА граничит с Россией. В России живет более 150000000 человек (кстати, не все рускоязычные и знают русскую культуру). Это политика государства такая - преподавать белорусам в школах с детства русскую литературу, приибщая тем самым к рууской культуре. Так почему также не изучать польскю культуру. Только из-за того, что тут живёт куча русских военных, у которых пенсия больше зарплаты белоруса?

Ender 11.08.2007 09:33

Прывітаньне, шаноўнае спадарства....ліцьвінаў да кучы бярэце?:D

vitja-knd 12.08.2007 21:23

Жмудзiн? Тут больш габрэяу.

Ender 14.08.2007 15:31

Ня трэ' блытаць летувісаў(жмудзінаў ды аўкштотаў) зь ліцьвінамі(беларусамі):cool:

vitja-knd 14.08.2007 23:29

Лiцьвiн-беларус, так плюшчылi увесь час што не ведаем як назвацца...:)

Leta 17.11.2007 23:08

Прывітаньне, а я неяк і не чакала ўжо сустрэць беларусаў недзе на бабруйскіх форумах. Вось радасьць та! Ну, дык я з вамі. Ці прымаеце?

ПОП 18.11.2007 00:11

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 13528)
Прывітаньне, а я неяк і не чакала ўжо сустрэць беларусаў недзе на бабруйскіх форумах. Вось радасьць та! Ну, дык я з вамі. Ці прымаеце?

НУ А ЯК-ЖЕ?:)

vitja-knd 18.11.2007 00:12

Калi ласка, Лета, вельмi прыемна.:)

vitja-knd 18.11.2007 00:14

Цитата:

Сообщение от ПОП (Сообщение 13540)
НУ А ЯК-ЖЕ?:)

Не пугай хороших людей.

vitja-knd 18.11.2007 09:02

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 13528)
Прывітаньне, а я неяк і не чакала ўжо сустрэць беларусаў недзе на бабруйскіх форумах. Вось радасьць та! Ну, дык я з вамі. Ці прымаеце?

Прымаем, шаноуная. Але сустрэць беларусау тут (i вогуле у Беларусi) цяжка, нават кажуць: "Беларус калi малы, дак ён бялявы, а калi сталее, дак абавязкова русее...".
Бабруйшчына i само месца, увогуле не беларускi рэгiён. Габрэi, хахлы, палякi, кацапы, уетнамцы, караiмы, беларусы - каго толькi не прытулiла гэтая гасцiнная зямля - кожнай твары по пары. Перамешвалicь яны памiж сабой гадоу 300, i атрымалася новая гiбрыдная суполка людзей - "бабруйчане". Аб гэтым i гаворка. Праз некаторы час можна патрабаваць i адмiнiстрацыйнай незалежнасцi, пакуль у межах Магiлёушчыны, потым, глядзi, самаправазгласiмся у нейкi Бабрастан, а можа i не.

Leta 18.11.2007 14:19

Цитата:

Сообщение от vitja-knd (Сообщение 13576)

Няўжош сярод усяго гэтага натоўпу беларусаў меней за ўсіх? :eek: Вось так, другія народы асімілююць прышлых, а мы асімілюемся ў прышлых, бывае...
Год 11 таму атрымалі мы маленькую хацінку ў вёсцы пад Бабруйскам, адтуль маці майго бацькі родам. Вёсачка амаль памёрлая, раней там жылі ўсе толькі "палякі", толькі "паны" і толькі каталікі. І толькі там мае вушы адпачывалі, так прыгожа і натуральна гаварылі старыя па-беларуску, сярэдняе пакаленье ўжо трасянкай карысталіся, а моладзь па-расейску шпарыць.
А наконт караімаў - гэта праўда?

vitja-knd 18.11.2007 15:53

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 13591)
Няўжош сярод усяго гэтага натоўпу беларусаў меней за ўсіх? :eek: Вось так, другія народы асімілююць прышлых, а мы асімілюемся ў прышлых, бывае...
Год 11 таму атрымалі мы маленькую хацінку ў вёсцы пад Бабруйскам, адтуль маці майго бацькі родам. Вёсачка амаль памёрлая, раней там жылі ўсе толькі "палякі", толькі "паны" і толькі каталікі. І толькі там мае вушы адпачывалі, так прыгожа і натуральна гаварылі старыя па-беларуску, сярэдняе пакаленье ўжо трасянкай карысталіся, а моладзь па-расейску шпарыць.
А наконт караімаў - гэта праўда?

Прауду кажаш, Leta, натуральную беларускую гаворку на вулiцах Бабруйска сустрэць вельмi цяжка, але аднойчы мне удалася яе пачуць. Па Cацыялке ад майдана iшлi дзве, яшчэ маладыя, кабеткi, вельмi зграбныя i ладныя, i аб нечым сваiм размаулялi па-беларуску. Размаулялi для сабе, цiхутка, але хто чуу спуджана абарочвалicь як на латынь. Хiба так i ёсць. Можа яны былi акторкi цi вучыцелькi? Было гэта дзiуна i таямнiча.
А караiмы? - Алесь Адамовiч, нябожчык, з iх. Ён з мястэчка Глуша, недалёка ад Бабруйска калi ехаць на Глуск.
Заходзь часцей.

Leta 18.11.2007 23:11

Хм, пра караімаў ня ведала, дзякую за інфу цікавую.

А што тычыцца беларускамоўнасьці ў Бабруйску, яе мала і шмат хто да яе ставіцца на адэкватна, але бываюць такія цудоўныя выпадкі. Днямі знаёмая дзяўчына папрасіла беларускамоўную Біблію, бо хоча ўліцца ў мову, а гэтую кнігу яна чытае кожны дзень. Мы ехалі зь ёй у таксі, гаварылі па-беларуску, суседка па спадарожжу (таксама маладая дзяўчына) пачула нашую гаворку і... мы пачулі лекцыю аб тым, якая яна прыгожая правільная беларуская мова:D. Астатнія моўча згаджаліся.

vitja-knd 18.11.2007 23:47

Цитата:

Сообщение от Leta (Сообщение 13655)
Хм, пра караімаў ня ведала, дзякую за інфу цікавую.

А што тычыцца беларускамоўнасьці ў Бабруйску, яе мала і шмат хто да яе ставіцца на адэкватна, але бываюць такія цудоўныя выпадкі. Днямі знаёмая дзяўчына папрасіла беларускамоўную Біблію, бо хоча ўліцца ў мову, а гэтую кнігу яна чытае кожны дзень. Мы ехалі зь ёй у таксі, гаварылі па-беларуску, суседка па спадарожжу (таксама маладая дзяўчына) пачула нашую гаворку і... мы пачулі лекцыю аб тым, якая яна прыгожая правільная беларуская мова:D. Астатнія моўча згаджаліся.

Мая радзiма поунач Беларусi, нават пауночны захад. Бываю там разы два на год i кожны раз прыемна здзiуляе тое як гавораць на вiцебшчыне. Там нават у простым людскiм асяроддзе многiя, асаблiва сталага узросту людзi, могуць аднолькава добра размауляць па-расейску, па-беларуску, а шмат хто i па-польску, нiкога гэта не шакiруе. Так сама радыё i мясцовае тэлебачанне. Лiнгвicтычная падрыхтоука вядучых на парадак вышэйшая, яны вольна пераходзяць з прыгожай расейскай на прыгожую беларускую гаворку. Тое што слухаем па-магiлёускiх CМI, i Бабруйску - гэта нешта жудаснае. Але маем тое што заслугоуваем. Моучкi згаджацца недастаткова.

Zmicier 19.11.2007 15:17

Беларускім Габрэям
 
Вельмі прыемна што тут яшчэ хтосьці ёсьць.
Вось вам чарговая вытрымка:

Павал Севярынец. Нацыянальная ідэя.

"ГАБРЭЙСТВА

…Беларусь? І пасьля гэтага вы будзеце гаварыць мне, што ў вас няма сваякоў у Ізраілі?…

Зь Беларусі паходзяць лідэры сіянісцкага руху і большасьць кіраўнікоў адноўленае дзяржавы Ізраіль – два прэзыдэнты й шэсьць прэм'ер-міністраў. Габрэйская дыяспара Беларусі адрадзіла старажытны іўрыт, зрабіла дзяржаўнай моваю ідыш і прыдумала эспэранта, заснавала "Масад" і найславуцейшыя габрэйскія школы – іешывы – а таксама дала сьвету дзесяткі знакамітасьцяў, дзеячоў і геніяў плянэтарнага маштабу.

Габрэі ("жыды", "жыдове") зьявіліся ў Беларусі яшчэ ў Сярэднявеччы – іх добра арганізаваныя й уплывовыя кагалы з XIV ст., паводле вялікакняскіх прывілеяў, займаліся камэрцыяй ды рамесьніцтвам.

"А сыны Ізраілевыя пладзіліся вельмі, і размножыліся, і зрабіліся яны дужа моцныя, і напоўнілася тая зямля імі." (Выхад 1:7)

Эўрапейскае скрыжаваньне. Небывалая талеранцыя. Натуралёвая духовасьць. Багаты й утульны край. Беларусь? Ды проста зямля абяцаная!

Па меры таго, як у тагачаснай Эўропе ў выніку крыжовых паходаў, эпідэміі чумы й разгулу цемрашальства габрэі пачалі падвяргацца ўсё больш моцнаму ўціску, цэнтар цяжару габрэйскага расьсяленьня паволі перамяшчаўся зь Нямеччыны на ўсход, праз Польшчу да ВКЛ – дабраславёнага Ханаану, дзе цякуць малако і мёд. У XV – XVI стст. міграцыя прыняла масавы характар: на беларускіх землях аселі дзесяткі тысячаў габрэяў.

Беларусь Залатога веку чула на ўласныя вушы й бачыла на ўласныя вочы, як выконвалася Божае абяцаньне габрэям:

"Я дабраслаўлю тых, што дабраслаўляюць цябе…” (Быцьцё 12:3)

Беларусь атрымала дар велізарнага гістарычнага значэньня. На працягу апошніх стагодзьдзяў, да аднаўленьня габрэйскае дзяржаўнасьці, якраз тут, у Сэрцы Эўропы, і быў Ізраіль! Мільёны габрэяў век за векам канцэнтраваліся на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства.

… І што, цяпер вы таксама будзеце пытацца ў мяне, чаму беларуская гісторыя так нагадвае Біблію?..

У XIX – пачатку ХХ стст. абмежаваныя імпэрскай рысай аселасьці габрэі складалі асноўнае насельніцтва беларускіх гарадоў. Менск, Магілёў, Берасьце, Віцебск, Гомель, Пінск, Мазыр былі габрэйскімі на 50-80%! У Валожыне, Міры, Слоніме, Слуцку дзейнічалі самыя вядомыя ў сьвеце іешывы – юдаісцкія ўнівэрсытэты. Сюды, да знакамітых равінаў і тлумачальнікаў Талмуду таго часу зьяжджаліся вучыцца габрэі з ЗША, Нямеччыны, Ангельшчыны. Беларусь выконвала ролю агромністага рэзэрвуару, дзе намнажаліся сілы для адраджэньня народа, абранага Богам. Беларусь – другая радзіма габрэйства, ня больш, ня менш.

Фэномэн габрэйскага расьсеяньня, які спрабуюць сарамліва не заўважаць дагэтуль, насамрэч іскрыць і зьзяе ў беларускай нацыянальнай ідэі на поўную сілу. Бліскучыя імёны, пляяды талентаў, паўсюдныя прозьвішчы зь беларускай сэмантыкай на Захадзе і Усходзе – ад клясычных Рабіновіча й Кагановіча да Гомельскага, Сланімскага, Слуцкай, Шклоўскага ці Магілевера, па якіх можна вывучаць геаграфію Беларусі – скрышталізоўваліся тут, у краіне ціхай, сьветлай і празрыстай, у вобласьці высокае духовае канцэнтрацыі.

Зорны час беларускага габрэйства, пік ягонае трагедыі й нацыянальны трыюмф – ХХ стагодзьдзе. Беларусь літаральна выбухнула габрэйскай пасіянарнасьцю. З плоднасьцю біблійных патрыярхаў яна нараджала:

— Мастакоў з сусьветным імем: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Саламона Юдовіна, Льва Бакста;

— Клясыкаў габрэйскай літаратуры: Мендэля Мойхер-Сфорыма, Ізі Харыка, Майсея Кульбака;

— Фантаста Айзэка Азімава, філёзафа Саламона Маймана, скульптара Заіра Азгура, пісьменьніка Зьмітрака Бядулю;

— Егуду Бэн-Эліезэра, што стварыў наноў іўрыт, і Людвіка Замэнгафа, што вынайшаў эспэранта;

— Лідэра рэлігійнага сіянізму Меіра Бар-Ілана з Валожына; заснавальніка Сусьветнага Сіянісцкага Кангрэсу Навума Гольдмана зь Вішнева, стваральніка габрэйскага руху Расеі, Шмуэля Магілевера, старшыню Габрэйскае Агенцыі й Сусьветнай Сіянісцкай Арганізацыі Ар'е Дульчына зь Менску;

— Ісэра Харэла (Ізю Гальперына), бацьку "Масаду", які здолеў здабыць і перадаць у ЦРУ даклад Хрушчова аб разьвенчваньні культу Сталіна яшчэ да яго выступу на ХХ зьезьдзе КПСС;

— Міхала Грузэнбэрга, у 1941-49 гг. галоўнага рэдактара Саўінфармбюро, і Сямёна Косбэрга, асноўнага канструктара савецкіх касьмічных рухавікоў…

… І што, вы скажаце мне, што гэта ня нашыя людзі?!.

Текущее время: 22:14. Часовой пояс GMT +3.

Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025